Грамадства44

Работніка кафедральнага касцёла Уладзіслава Беладзеда прысудзілі да трох гадоў калоніі

Уладзіслава судзілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Работніка кафедральнага касцёла Уладзіслава Беладзеда прысудзілі да трох гадоў калоніі, піша тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».

Уладзіслаў Беладзед. Фота: Павал Хадзінскі

Уладзіслава судзілі паводле чатырох артыкулаў КК: распальванне варожасці (частка 1 артыкула 130 КК), распаўсюд і выраб парнаграфіі (Частка 1 артыкула 343 КК), абразу Лукашэнкі (Частка 1 артыкула 368 КК) і абразу прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК).

Яго затрымалі летам 2023 года. Агулам яго арыштоўвалі на 45 дзён паводле артыкула аб распаўсюдзе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (артыкул 19.11 КаАП).

Уладзіслаў Беладзед — выпускнік Інстытута тэалогіі БДУ, пасля заканчэння якога паступіў у рымска-каталіцкую семінарыю і праходзіў практыку ў Мінскай катэдры.

Каментары4

  • Так
    14.03.2024
    Хуч, хтосьці хутка забыўся якая пазіцыя касцёла і каталікоў, а якая праваслаўнай (канешне расейскай) царквы, шматлікіх праваслаўных і папоў. Ужо не кажучы ці то пра 2020, ці пра час савецкай акупацыі ды ранейшай царскай няволі.


  • Рэчаіснасьць
    14.03.2024
    Так, і якая ж пазіцыя? Папскі нунцый уручае даверчыя граматы і сядзіць побач з веняй на сходзе, а Паша кранік, стаўленік рашкі РПЦ ў Беларусі, з якога ўсе смяяліся, асудзіў гвалт у 2020 і быў зьняты з сваёй пасады.
  • Базыль з-пад Хойнiкау
    14.03.2024
    Фото огонь! Оба сидят: один - три года на нарах. Второй - набравший полный рот известной субстанции и очень озабоченный!

Цяпер чытаюць

Актывістка Наста Базар папрасіла ў сяброў грошы на жыццё. Меркаванні радыкальна падзяліліся

Актывістка Наста Базар папрасіла ў сяброў грошы на жыццё. Меркаванні радыкальна падзяліліся

Усе навіны →
Усе навіны

Кашалёк Лукашэнкі стаў уладальнікам брэнду музычнага фестывалю, куды запрашаюць расійскіх Z-спевакоў4

«Літва — зона камфорту». Як 21-гадовая беларуска бясплатна вучыцца ў тэхнічным універсітэце і працуе ў IT4

Што хаваецца за бананавай індустрыяй Коста-Рыкі. У Еўропу трапляюць «чыстыя» бананы, але хто расплачваецца за гэта?13

Каля станцыі метро «Пушкінская» здарылася масавая аварыя4

Ціханоўская пра прапагандысцкі фільм БТ: Мы ніколі не будзем рызыкаваць людзьмі25

У Мінскай вобласці — выбух атручванняў сурагатным алкаголем. У гэтым годзе ўжо 4 чалавекі загінулі ад яго1

ChatGPT адкрыў функцыю Deep Research для карыстальнікаў з самай таннай падпіскай. Вось як яна працуе і што можа3

Пуцін назваў умову, калі Расія не будзе прэтэндаваць на Адэсу і іншыя ўкраінскія гарады29

Пракапеня прадаў крыптабіржу Currency з беларускімі каранямі інвестарам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Актывістка Наста Базар папрасіла ў сяброў грошы на жыццё. Меркаванні радыкальна падзяліліся

Актывістка Наста Базар папрасіла ў сяброў грошы на жыццё. Меркаванні радыкальна падзяліліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць