Грамадства

Ратавальнікі далі рэкамендацыі, што рабіць пры моцных залевах

Рэкамендацыі тычацца як пешаходаў, работнікаў, так і аўтааматараў.

Ратавальнікі далі рэкамендацыі пры моцных залевах, пра гэта БелТА паведамілі ў МНС.

«Калі моцны дождж заспеў вас на вуліцы, не спускайцеся ў падземныя пераходы і іншыя заглыбленыя памяшканні. Паспрабуйце схавацца ў будынках размешчаных вышэй узроўню падтаплення.

Фота: Onliner.by

Калі будынак (памяшканне), у якім вы знаходзіцеся, падтапляе, паспрабуйце пакінуць яго і перайсці на найбліжэйшае ўзвышша.

Калі пакінуць будынак не ўяўляецца магчымым, то падніміцеся на вышэйразмешчаныя паверхі, выключыце электрычнасць і газ, шчыльна зачыніце вокны, дзверы і паведаміце пра сваё месцазнаходжанне ў дзяжурную службу МНС па тэл.101», — рэкамендуюць у МНС.

Кіроўцам рэкамендуецца загадзя перапаркаваць аўтамабілі з нізінных месцаў і не пакідаць аўтамабілі на стаянках у месцах, дзе часта адбываюцца падтапленні.

Калі моцны дождж заспеў аўтааматараў у асабістым транспарце, рэкамендуецца не спрабаваць пераадолець падтопленыя ўчасткі. Неабходна павольна перастроіцца ў крайні правы шэраг (на абочыну) і, не звяртаючыся да экстранага тармажэння, спыніць рух.

Варта ўключыць аварыйныя агні і перачакаць. У выпадку імклівага прыбывання вады неабходна пакінуць транспартны сродак і перайсці на высокі ўчастак мясцовасці або ў найбліжэйшы будынак.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы10

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы

Усе навіны →
Усе навіны

З сакавіка ўзмацнілі кантроль на літоўскай мяжы? Вось што кажуць4

Разведка Германіі: Пандэмія COVID-19 здарылася праз ўцечку ў КНР7

Далі новыя даты, але не ўсім. Працяг гісторыі з адменамі запісаў на нямецкі шэнген

«Гэта не маё, гэта сябра». Беларус здымае рэакцыю ахоўнікаў метро на фалаімітатары ў заплечніку — відэа збіраюць мільёны праглядаў5

У Буэнас-Айрэсе разагналі акцыю пенсіянераў і фанатаў Марадоны1

«Хтосьці даведаўся, дзе мы трымаем грошы, і падмяніў іх». Экс-палітвязня з сям'ёй абрабавалі ў Грузіі5

Сем тыпаў «п’янай асобы»: кім вы становіцеся пад уздзеяннем алкаголю і што гэта азначае?10

Патэнцыйныя патрабаванні Расіі на перамовах уключаюць «дэмантаж кіеўскага рэжыму»8

Расійскія прапагандысты паказалі Пуціна ў Курскай вобласці7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы10

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць