Вайна22

У Крамлі лічаць, што баі ў Курскай вобласці працягнуцца некалькі месяцаў

Прапаганда спрабуе падрыхтаваць расейцаў да новай рэальнасці. Адразу пасля пачатку аперацыі УСУ ў Курскай вобласці расійскія эліты «былі шакаваныя», піша «Медуза» са спасылкай на крыніцы, блізкія да Адміністрацыі прэзідэнта Расіі і кіраўніцтва ўрада. За два тыдні «шок прайшоў, адбылося прывыканне».

Расійскі танк у Суджы. Ілюстрацыйнае фота: AP Photo

Каб супакоіць людзей, Крэмль з дапамогай прапаганды спрабуе падрыхтаваць расейцаў да жыцця ва ўмовах «новай рэальнасці» і «новай нармальнасці» (гэтыя тэрміны прапагандысты ўжо выкарыстоўвалі падчас пандэміі і ў самым пачатку вайны з Украінай).

Складнікі гэтай «новай рэальнасці», па задумцы Крамля, такія:

  • вораг сапраўды прарваўся на расійскую тэрыторыю;
  • яго чакае немінучае паражэнне;
  • але вяртанне тэрыторый зойме час, расейцам трэба пачакаць.

У гэты час жыхарам прапануецца «накіраваць негатыў і шок у пазітыўнае рэчышча» — а менавіта паўдзельнічаць у зборы дапамогі для Курскай вобласці. Адміністрацыя Пуціна ўжо «рэкамендавала» заняцца гэтым і ўладам рэгіёнаў.

Яшчэ адно адрозненне «новай нармальнасці» ад папярэдняй — на выбарах губернатара Курскай вобласці (цяпер рэгіёнам кіруе часова выконваючы абавязкі кіраўніка Аляксей Смірноў) увялі датэрміновае галасаванне з 28 жніўня, асноўнае пройдзе ў пачатку верасня. 

У цэлым жа ўсе апытаныя «Медузай» чыноўнікі ўпэўненыя, што баі ў Курскай вобласці могуць працягнуцца некалькі месяцаў. Блізкі да ўрада суразмоўца ўдакладняе: гэтая ацэнка «досыць аптымістычная — калі ўсё атрымаецца».

Раней з падобным прагнозам выступіў і камандзір батальёна «Ахмат» Апці Алаўдзінаў. Ён заявіў, што расійскія войскі вернуць тэрыторыі праз два-тры месяцы-пры гэтым тады ж нібыта можа скончыцца і вайна ў цэлым.

Крыніцы «Медузы» сцвярджаюць, што адразу пасля пачатку аперацыі ў Крамлі абмяркоўвалася магчымасць правядзення новай хвалі мабілізацыі. Пра гэта ж раней казалі і крыніцы Bloomberg. З іх інфармацыі, праз недахоп рэзерваў новую мабілізацыю ў Расіі могуць абвясціць да канца 2024 года.

Зрэшты, блізкі да ўрада суразмоўца запэўнівае, што Кабінет міністраў, а таксама блізкія да дзяржавы бізнэсмены выступаюць рэзка супраць мабілізацыі. «Гэта выб'е з эканомікі апошнія працоўныя рэсурсы. Працаваць ужо няма каму. А тут адных забяруць, іншыя пачнуць ныкацца», — тлумачыць ён.

Каментары2

  • я
    21.08.2024
    "Адразу пасля пачатку аперацыі УСУ ў Курскай вобласці расійскія эліты «былі шакаваныя. За два тыдні «шок прайшоў, адбылося прывыканне»"

    Вот так же и привыкните, что Крым не ваш. А потом можно и о Смоленске поговорить.
  • Крамлёўскае ху-ло оно і ў Курску ху-ло
    21.08.2024
    Ахаха, у якасці кампенсацыі пуцін сваім рабам падарыў датэрміновыя выбары губернатара 🤣😂
    А яшчэ пуцінскія алігархі плачуцца што няма каму працаваць на расіі, бо ванькі пайшлі ўдабраць чарназём

Цяпер чытаюць

Студэнт гістфака БДУ, якога катавалі ў міліцыі падчас пратэстаў. Расказваем пра загінулага каліноўца Аляксандра Сераду14

Студэнт гістфака БДУ, якога катавалі ў міліцыі падчас пратэстаў. Расказваем пра загінулага каліноўца Аляксандра Сераду

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ноччу па ўсёй Беларусі быў мароз

Дзяўчына папрасіла ў казіно больш яе не пускаць, а яе адправілі ў падатковую

«Германія вяртаецца»: будучы канцлер Мерц дамовіўся аб рэформе абмежаванняў на дзярждоўг

Як выбраць фільм ці серыял на вечар? Сачыце за гэтымі рэсурсамі6

У Маладзечанскім раёне вяскоўцы змагаюцца з крамай, дзе прадаюць дрэнныя прадукты5

У Францыі амаль кожная пятая дзяўчына спрабавала негетэрасэксуальныя адносіны32

Спецпасланнік Трампа вымушаны быў чакаць Пуціна восем гадзін. Менавіта для таго ў Маскву выклікалі Лукашэнку7

Новы прэм’ер Канады назваў заявы Трампа «вар’яцтвам»

Ваяроў беларускага батальёна «Волат» прымусова пераводзяць у іншыя падраздзяленні18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Студэнт гістфака БДУ, якога катавалі ў міліцыі падчас пратэстаў. Расказваем пра загінулага каліноўца Аляксандра Сераду14

Студэнт гістфака БДУ, якога катавалі ў міліцыі падчас пратэстаў. Расказваем пра загінулага каліноўца Аляксандра Сераду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць