Сёння Нобелеўскі камітэт у Осла назваў імя нобелеўскага лаўрэата прэміі міру.

Ім стала японская арганізацыя Nihon Hidankyo, якая аб'ядноўвае тых, хто выжыў пасля бамбардзіровак Хірасімы і Нагасакі. Арганізацыя была створана, каб дабіцца ад японскага ўрада большай падтрымкі ахвяр бамбардзіровак і прасоўваць ідэю адмовы ад ядзернай зброі.
Як сказана на сайце камітэта, арганізацыю ўзнагародзілі за «намаганні па стварэнні міру, вольнага ад ядзернай зброі, і за дэманстрацыю таго, што ядзерная зброя ніколі больш не павінна выкарыстоўвацца».
У наступны панядзелак стане вядомы апошні лаўрэат — гэта будзе намінацыя «эканоміка».
-
У злітай размове сілавікі абмяркоўваюць, як адсочваюць людзей па лакацыі мабільнага тэлефона. Надзейна схавацца з ім складана
-
Касы самаабслугоўвання патрабуюць беларусаў сканаваць адразу два коды. Што адбываецца?
-
«Не пойдзе на карысць прусаку». МЗС Украіны адрэагаваў на словы Лукашэнкі пра Зяленскага
Каментары