Грамадства3737

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Не паспелі беларусы адысці ад флэшмобу «Надо!», як раптоўна пачалася новая ідэалагічная акцыя.

Скрыншот відэа Мінабароны

Ідэолагі вырашылі зрабіць з Таццяны, якая прыйшла на матч у Варшаве ў чырвона-зялёным, новую зорку прапаганды. Для гэтага запусцілі цэлы флэшмоб. Або нават два.

Усё пачалося са стандартных пастоў у праўладных тэлеграм-каналах. Дарэчы, прапагандысцкія каналы распаўсюджвалі ўрыўкі з відэа Аляксандра Івуліна, блог якога самі ўлады прызналі «экстрэмісцкім». У тым самым урыўку можна заўважыць бел-чырвона-белы сцяг — што ў сучаснай Беларусі звычайна лічыцца незаконным пікетаваннем.

Адразу два пасты Таццяне прысвяціў Рыгор Азаронак: прапагандыст заявіў, што яна падняла дзяржаўны сцяг «у шыпячым логаве змей, у коле ворагаў, у асінавым гняздзе» (арфаграфія захавана — НН).

Мінскае «Дынама» запісала цэлае відэа з падзякай адзінай заўзятарцы. А на канале Міністэрства спорту і турызму ў пасце пра Таццяну, якую называюць «сапраўдным патрыётам», з’явіўся хэштэг #другогофлаганамненадо.

Яшчэ далей пайшло Міністэрства абароны. На канале ведамства з’явілася відэа з Таццянай, якое заканчвалася ўжо флэшмобам. У роліку вайскоўцы 11-й асобнай механізаванай брыгады выстраіліся з чырвона-зялёнымі сцягамі і праскандавалі:

«Таня, мы разам з табой. Уся Беларусь за цябе».

Пад відэа разам з першым хэштэгам з’явіўся і новы: #ТаняЗа_Беларусь_а_Мы_сНей. Ролікі мінскага «Дынама» і Міністэрства абароны ўжо перапосцілі многія праўладныя каналы. Улічваючы апошнія тэндэнцыі, новы флэшмоб можа стаць даволі маштабным.

«Наша Ніва» раней пісала, што яркая заўзятарка, якая прыйшла на матч у Варшаве з чырвона-зялёным сцягам — 33-гадовая Таццяна родам з Бярозы. 

Каментары37

  • Экзекутар
    08.11.2024
    Дэпартацыя
  • да ярка я
    08.11.2024
    але ж паважанае выданне называе яе яркай
    хм
  • Сонейка
    08.11.2024
    Дык яны забяруць сябе гэтае шчасценька ці не?

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу5

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу

Усе навіны →
Усе навіны

«Я баялася, што яна будзе выглядаць менавіта так». Беларуска два гады шукала магілу сваёй бабулі ў Польшчы — і нарэшце знайшла3

Халезін: Жыццё пасля смерці існуе, мы ўсе жывём у грыбной матрыцы22

Лукашэнка зняў з пасады начальніка Акадэміі МУС1

«Будуць выстаўленыя невыканальныя ўмовы». У Крамлі абмяркоўваюць сцэнары адмовы ад часовага перамір'я5

НАСА скарысталася Марсам як трамплінам, каб разагнаць зонд у бок Юпітэра1

У Івана-Франкоўску адбыўся тэракт, выбухоўка ўзарвалася ў руках падлеткаў3

Ва Украіне загінуў баец, які паходзіў з карэннага новазеландскага народа маары

ЗША спадзяюцца на дапамогу Украіны ў вытворчасці дронаў1

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» праект блогера-канспіролага Віруса3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу5

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць