Гісторыя99

Гісторык заўважыў заканамернасць у тым, як часта гарэла Берасце

Мікола Волкаў паспрабаваў прыўзняцца над асобнымі падзеямі і асэнсаваць агулам гісторыю старажытнага беларускага горада.

Гістарычнае Берасце ў час аблогі 1657 года на фрагменце гравюры шведскага інжынера Эрыка Дальберга. Ілюстрацыйная выява

Логікай, якую яму атрымалася вычленіць з мноства фактаў, ён падзяліўся ў фэйсбуку. 

Адной з найцікавейшых тэм у гісторыі Берасця, на думку Волкава, ёсць шматлікія вялікія пажары, якія знішчалі цэнтральную частку горада. Іх усе, з XVI стагоддзя да першай паловы XIX стагоддзя, гісторык сабраў на адной лініі часу. Пазней гістарычнае Берасце было знішчана расійскімі ўладамі дзеля пабудовы крэпасці.

Гісторык сцвярджае, што апрацаваў масу крыніц за XVIII стагоддзе, каб не прапусціць ніводнай згадкі пра вялікія пажары ў горадзе, бо часта менавіта адсутнасць крыніц стварае прагалы ў такіх лініях часу. Але ў выніку ў Волкава ўсё роўна атрымалася выразная нераўнамернасць размеркавання кропак.

Што стала яе прычынай? Можна было б падумаць, што жыхары сталі больш пільнымі і не дапускалі пажараў, але гэта не так. Гісторык тлумачыць розную інтэнсіўнасць вялікіх пажараў дэмаграфіяй і адпаведна шчыльнасцю забудовы.

Лінія часу пажараў у Берасці. У сярэдзіне XVIII стагоддзя пажараў у горадзе не было зусім. Фота: фэйсбук Волкава

На лініі часу бачна, што ў сярэдзіне XVIII стагоддзя пажараў у горадзе не было зусім. Відаць, гэта звязана тым, што пасля кровапралітных войнаў сярэдзіны XVII — пачатку XVIII ст. насельніцтва Берасця значна скарацілася, гісторык дапускае, што аж удвая.

Да канца XVIII стагоддзя горад аднавіўся і пайшоў у рост. Пры гэтым імкліва рос і яўрэйскі кагал. Яўрэйская супольнасць няўхільна ўзрастала і набірала ўплыў, нягледзячы на частыя вынішчэнні. Кагал займаў абмежаванаю плошчу ў горадзе, а значыць і сяліліся там нашмат больш шчыльна, чым у хрысціян. Таму яўрэі, як правіла, і гарэлі.

Знішчэнне Брэста. Карціна Марціна Залескага, 1846 г. Фота: Ваенна-гістарычны музей артылерыі, інжынерных войскаў і войскаў сувязі

У 1842 годзе была скончана расійская крэпасць, дзеля якой раней густа заселеную цэнтральную астраўную частку горада ператварылі ў яе цытадэль, а мураваныя храмы перабудавалі для вайсковых патрэбаў. Жыхароў перасялілі ў новы горад, пабудаваны на пэўнай адлегласці ад умацаванняў. На гэтым гісторыя гістарычнага Берасця, якое не змаглі знішчыць ні войны, ні пажары, нечакана скончылася.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • бе-расце
    20.11.2024
    "дэмаграфіяй і адпаведна шчыльнасцю забудовы"
    "сяліліся там нашмат больш шчыльна, чым у хрысціян. Таму яўрэі, як правіла, і гарэлі" ) вось табе і самая культурная нацыя...
  • Меркаванне
    20.11.2024
    Бачу, што у НН апошнiм часам каментуюць аднi невукi. А калiсьцi была сiтуацыя з людзьмi была лепшая.
  • .
    20.11.2024
    Вы вось гэта "забылі":
    "Кагал займаў абмежаванаю плошчу ў горадзе, а значыць..."

    Наглядны прыклад, як з хлусні з'яўляюцца нацысцкія выснавы.

Цяпер чытаюць

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць9

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з'явіцца дзіцячы садок у стылі дзіцячага канструктара1

З 15 сакавіка падаражэе паліва, і гэта пачатак вялікай карэкціроўкі цэнаў2

Якія праблемы грамадства мог бы вырашыць Турчын, калі б ён быў лібералам у цэнтры сістэмы? І ці мог бы?7

У Беларусі ВНУ незаконна збірала даныя студэнтаў — умяшаліся дзяржорганы. Вы такія даныя, імаверна, таксама давалі1

У Віцебску кот-герой абараніў сваю гаспадыню ад ядавітай змяі8

Далай-лама распавёў у сваёй кнізе, што ягоны пераемнік павінен нарадзіцца за межамі Кітая1

Гігін расказаў, што зменіцца практыка пакарання за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў13

У Тадэвуша Кандрусевіча значна пагоршаў стан здароўя4

«На пенсіі скажаце дзякуй». Як беларусы ўкладваюцца ў крыпту1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць9

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць