Вайна1616

Расійскі дрон атакаваў і прабіў саркафаг над Чарнобыльскай АЭС

Гэтай ноччу расійскі ўдарны дрон з фугаснай баявой часткай ударыў у «Сховішча» — купал, узведзены над разбураным 4-га энергаблокам Чарнобыльскай атамнай станцыі.

У выніку атакі сховішча на ЧАЭС атрымала пашкоджанні. Пажар быў ліквідаваны, паведаміў Уладзімір Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале.

Радыяцыйны фон пакуль не павышаўся, яго пастаянна манітораць. Але першыя ацэнкі паказваюць, што пашкоджанні канструкцыі сур’ёзныя.

На сустрэчы з журналістамі ў Мюнхене прэзідэнт Зяленскі паведаміў, што дрон, які сёння трапіў у саркафаг на Чарнобыльскай АЭС, ляцеў на вышыні 85 метраў, на якой радары не могуць яго адсочваць. Паводле яго слоў, гэта зрабілі наўмысна менавіта ў дзень Мюнхенскай бяспекавай канферэнцыі.

Абарончую абалонку над 4-м энергаблокам Чарнобыля пабудавалі з фінансавай дапамогай Еўрасаюза. Яна ўяўляе сабой гіганцкі купал, які абараняе разбураны рэактар аб атмасферных ападкаў і не дае радыеактыўным часціцам з яго разлятацца і расплывацца. Пры разбурэнні абалонкі выкіды радыяцыі будуць пагражаць найперш Гомельскай вобласці Беларусі, але радыеактыўныя часціцы будуць разлятацца па ўсім рэгіёне.

Каментары16

  • сценарии прост
    14.02.2025
    Захват Запорожской АЭС и приведение её к аварийному состоянию, подрыв Каховской дамбы и это - всё из одной оперы и по одному сценарию.
    Россияне не хотят нормально жить сами и не хотят, чтобы другие, особенно соседи, жили нормально.
  • M.O.
    14.02.2025
    понятно, нагадаю, што Трамп сустракаўся з Зяленскім яшчэ да выбараў. ці ведаеце якія ўмовы ідуць з боку ЗША? тое што чалавек размаўляе і размаўляе ветліва яшчэ не значыць што ён здае інтарэсы Украіны, а значыць што ён выхаваны і хоча дамовіцца. хамства як заведзена ў нас яшчэ не паказчык моцы.
  • а террористов нужно наказывать и уничтожать а не вести с ними переговоры
    14.02.2025
    россия продолжает коммунистическую политику геноцида против других народов. так было в 1986 году, когда из-за действий красных коммунистов произошла катастрофа на атомной станции, а потом из кремля и лубянки, приказали всем молчать, выгнать всех на майские митинги, а параллельно начали использовать истребители чтобы осадить все осадки над нашей страной, чтобы ничего не дошло до москвы. тоже самое сейчас делает и путинская россия, а большинство россиян это все поддерживают. россияне и кремль, совершая такого рода преступления и террористические действия, становятся террористами как игил.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу5

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу

Усе навіны →
Усе навіны

«Я баялася, што яна будзе выглядаць менавіта так». Беларуска два гады шукала магілу сваёй бабулі ў Польшчы — і нарэшце знайшла3

Халезін: Жыццё пасля смерці існуе, мы ўсе жывём у грыбной матрыцы22

Лукашэнка зняў з пасады начальніка Акадэміі МУС1

«Будуць выстаўленыя невыканальныя ўмовы». У Крамлі абмяркоўваюць сцэнары адмовы ад часовага перамір'я5

НАСА скарысталася Марсам як трамплінам, каб разагнаць зонд у бок Юпітэра1

У Івана-Франкоўску адбыўся тэракт, выбухоўка ўзарвалася ў руках падлеткаў4

Ва Украіне загінуў баец, які паходзіў з карэннага новазеландскага народа маары

ЗША спадзяюцца на дапамогу Украіны ў вытворчасці дронаў1

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» праект блогера-канспіролага Віруса3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу5

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць