У мінскіх крамах з'явіўся торт «Дубайскі шакалад», зроблены па матывах легендарнага дубайскага шакаладу. Відэа пра гэта блогер апублікаваў у тыктоку, заўважыў Blizko.by.

«Усе водгукі, што вы да гэтага чулі, гэта няпраўда. Я самы галоўны эксперт», — пахваліўся блогер.
На ягоную думку, для тых, хто любіць шмат шакаладу, «гэта абалдзенная штука».
Watch on TikTok
Цана торта складае 50 рублёў за кілаграм, а прадаецца ён у крамах ProStore.
Карыстальнікі ў каментарах спрачаюцца, і іхнія думкі разыходзяцца. Адныя лічаць, што «глядзіцца не вельмі апетытна», а іншыя, што «выгляд шыкоўны». Рознагалоссі выклікае і колькасць ды дарэчнасць на торце фісташкавай пасты, і ці ўвогуле ён варты такіх грошай.
«Камунарка» аб'явіла пра пачатак выпуску дубайскага шакаладу
«Камунарка» паабяцала выпусціць «дубайскія» цукеркі па арыгінальным рэцэпце
«Як з салёнай карамеллю». Беларус апублікаваў рэцэпт папулярнага дубайскага шакаладу, але з дранікам
Беларуская смятана як дубайскі шакалад. Што пачым у магазінах ААЭ
Каментары