Пра адключэнне важных для бяспекі Украіны функцый у сацсетцы X паведаміў карэспандэнт выдання The Economist Олівер Кэрал са спасылкай на сваю крыніцу ў Кіеве.

Паводле яго слоў, Украіна была адключаная ад «ключавой лініі сувязі для апавяшчэнняў» у 14:00 па кіеўскім часе (15:00 па мінскім).
Да гэтага часу ЗША таксама перасталі перадаваць звесткі для нацэльвання ракетамі HIMARS, сцвярджае журналіст.
«Трамп хацеў атрымаць падзяку. Мы напішам гэта на магілах загінулых украінцаў», — прывёў словы сваёй крыніцы карэспандэнт.
У той жа час The Washington Post са спасылкай на ўкраінскіх вайскоўцаў піша, што яны перасталі атрымліваць звесткі для ўдараў HIMARS яшчэ да сустрэчы Зяленскага з Трампам і спынення паставак амерыканскай вайсковай дапамогі.
«Па словах аднаго з іх, як мінімум адно з падраздзяленняў УСУ, якія працуюць з HIMARS, за апошні месяц не атрымлівала каардынатаў для ўдараў далей, чым на 60 км ад лініі судакранання».
Амерыканская разведвальная інфармацыя дазваляла Украіне выкарыстоўваць перададзеныя ЗША сістэмы HIMARS для запуску ракет ATACMS па цэлях у тым ліку на тэрыторыі Расіі.
«Аднак у апошнія тыдні гэтыя каардынаты перасталі паступаць», — сказаў выданню вайсковец УСУ.
«Туман вайны стане для УСУ значна больш густым». Да чаго можа прывесці адмова ЗША перадаваць свае разведданыя Украіне
Дарадца Трампа расказаў, калі ЗША могуць размарозіць вайсковую дапамогу Украіне
ЦРУ сцвярджае, што прыпыніла абмен разведзвесткамі з Украінай, але ўкраінскія чыноўнікі кажуць адваротнае
Каментары
Трампа палітыка разлічаная на стагоддзі і нам я не зразумець.