Падатак на ўтрыманне сабак застаўся без змен. Адпаведнае рашэнне апублікавана на Нацыянальным прававым партале і набывае моц з 9 сакавіка 2025 года.

Колькі давядзецца плаціць?
37 рублёў у квартал — для ўладальнікаў сабак, уключаных у спіс патэнцыйна небяспечных парод. У пералік уваходзяць 40 парод, у тым ліку бультэр'ераў, ратвейлераў, нямецкіх аўчарак і іншых.
11,1 рубля ў квартал — для ўладальнікаў усіх астатніх парод.
На сайце Міністэрства па падатках і зборах указаны стандартныя стаўкі ў памеры 63 і 13 рублёў адпаведна. Аднак мясцовыя ўлады могуць змяншаць сумы падатку, але не больш як у два разы, чым і скарысталіся ў Мінску.
Хто вызвалены ад выплаты падатку?
1. Інваліды, калі:
валодаюць сабакам-павадыром;
маюць I ці II групу інваліднасці;
маюць III групу інваліднасці (льгота распаўсюджваецца на аднаго сабаку).
2. Пенсіянеры, калі:
дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту або маюць права на датэрміновую пенсію (льгота распаўсюджваецца на аднаго сабаку).
3. Бацькі, калі:
выхоўваюць дзіця-інваліда (да 18 гадоў) (ільгота распаўсюджваецца на аднаго сабаку);
з'яўляюцца бацькамі ў шматдзетнай сям'і (тры і больш дзіцяці да 18 гадоў) (ільгота распаўсюджваецца на аднаго сабаку).
4. Жыхары прыватных дамоў — уладальнікі аднакватэрных і блакіраваных жылых дамоў (ільгота распаўсюджваецца на аднаго сабаку).
Каментары