Свет

СМІ: Трамп хацеў ударыць па Іране, каб нашкодзіць Байдэну

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп кансультаваўся са сваімі дарадцамі з нагоды магчымай атакі на ядзерны аб'ект у Іране. Пра гэта паведамляе The New York Times са спасылкай на афіцыйныя крыніцы, блізкія да Белага дома.

Паводле звестак газеты, абмеркаванне магчымай атакі адбывалася ў мінулы чацвер, 12 лістапада, пасля таго, як міжнародныя інспектары паведамілі аб значным павелічэнні запасаў ядзерных матэрыялаў у Іране.

На сустрэчы прысутнічалі віцэ-прэзідэнт Майк Пенс, дзяржсакратар Майк Пампеа, новы кіраўнік Пентагона Крыстафер Мілер і кіраўнік Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў генерал Марк Мілі. NYT піша, што дарадцы адгаворвалі прэзідэнта ад удару па Іране, паколькі ён можа прывесці да шырокамаштабнага канфлікту ў апошнія тыдні знаходжання Трампа на пасадзе. 

Гаворка ішла аб аб'екце побач з горадам Натанз у цэнтральнай частцы Ірана — за 30 км ад яго размешчаны камбінат, дзе вядзецца ўзбагачэнне ўрану. Завод з'яўляецца адным з найважнейшых элементаў іранскай ядзернай праграмы. Напярэдадні Міжнароднае агенцтва атамнай энергіі (МАГАТЭ) паведаміла, што ўранавыя запасы Тэгерана ў 12 разоў перавышаюць дазволеныя ядзернай угодай, з якой Вашынгтон выйшаў у 2018 годзе.

Трамп, паводле звестак NYT, пытаўся ў сваіх дарадцаў, якія варыянты рэагавання на гэтую сітуацыю даступныя. Пампеа і Мілі паведамілі яму пра рызыкі ваеннай эскалацыі ў рэгіёне, пасля чаго пакінулі сустрэчу. Паводле інфармацыі выдання, нягледзячы на тое, што кансультанты прэзідэнта па пытаннях бяспекі лічаць тэму з патэнцыйным ударам па ядзерным аб'екце вычарпанай, Трамп усё яшчэ шукае спосабы нанесці ўдар.

Па версіі газеты, такім чынам кіраўнік дзяржавы хоча сапсаваць адносіны з Іранам, каб яго суперніку на выбарах Джо Байдэну пасля прыходу да ўлады было цяжэй выканаць перадвыбарнае абяцанне і адрадзіць ядзерную здзелку на ўмовах 2015 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць 41-гадовага былога палітвязня з Гродна Аляксея Аўсюкевіча1

Стала вядома пра смерць 41-гадовага былога палітвязня з Гродна Аляксея Аўсюкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Непаўналетняя дзяўчына здзейсніла самагубства на ўпісцы ў Брэсцкай вобласці

Дачка прэс-сакратара Пуціна выйшла замуж і змяніла прозвішча12

«Гэта добры знак салідарнасці». Тадэвуш Кандрусевіч падзякаваў за тое, што людзі маліліся за яго здароўе

Літоўскія эліты лічаць галоўным выклікам для краіны пагрозы з боку Беларусі і Расіі5

Новы беларускі анекдот пра памер2

Памежны камітэт расказаў сваю версію закрыцця беларуска-латвійскай мяжы

Расіянін паспрачаўся, што прысядзе 2 тысячы разоў. Заклад ён выйграў, але ў яго сталі ныркі5

Павел Дураў падзякаваў французскім следчым3

Пажар у Ikea ў Вільні ажыццявілі падлеткі з Украіны па замове расійскіх спецслужбаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць 41-гадовага былога палітвязня з Гродна Аляксея Аўсюкевіча1

Стала вядома пра смерць 41-гадовага былога палітвязня з Гродна Аляксея Аўсюкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць