Грамадства

Беларусь прызналі парушальнікамі Орхускай канвенцыі, што займаецца пытаннямі навакольнага асяроддзя

Падчас пасяджэння ў Жэневе ўдзельнікі сустрэчы прызналі, што прымусовая ліквідацыя праз суд грамадскага аб'яднання «Экадом» з'яўляецца пераследам і прыгнётам НДА. Гэта першае ў гісторыі Орхускай канвенцыі рашэнне па Беларусі.

Рашэнне не толькі прызнае ліквідацыю арганізацыі парушэннем канвенцыі, але і прадугледжвае прыпыненне для Беларусі правоў і прывілеяў па канвенцыі, калі краіна не распачне крокі для аднаўлення рэгістрацыі Экадома да 1 снежня 2021 года.

Прыпыненне ўступіць у сілу з 1 лютага 2022 года.

За рашэнне прагаласавалі: 27 краін ЕС, а таксама Грузія, Ісландыя, Чарнагорыя, Нарвегія, Швейцарыя, Сербія, Вялікабрытанія.

Супраць — Казахстан, Кыргызстан, Арменія і Беларусь.

Устрымалася Малдова.

Агулам 34 краіны з 39 падтрымалі гэтае рашэнне і заклікалі Беларусь адмяніць рашэнне аб ліквідацыі Экадома.

Пасля выбараў 2020 года ў Беларусі адбыўся разгром грамадскага сектара, ліквідаваныя каля 150 грамадскіх арганізацыяў. 

«Не НДА, НКА і іншая дрэнь». Лукашэнка прапанаваў «заканадаўча вызначыць грамадзянскую супольнасць»

Каментары

ЗША і Расія зрабілі заявы пасля размовы Трампа і Пуціна17

ЗША і Расія зрабілі заявы пасля размовы Трампа і Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Якім будзе новы гістарычны музей Беларусі3

«Эрудзіраваны не значыць разумны». Знаток «Што? Дзе? Калі» Раўшан Аскераў выклікаў замяшанне сваім інтэрв'ю17

Што адбылося з 16-гадовай дзяўчынай з Дзяржынска, якая памерла пасля курэння вэйпу? Расказваюць яе сябры7

Даляр сёння спікіраваў адразу на шэсць капеек3

Карпянкоў расказаў, як узмацнілі ахову калоній — «збегчы практычна немагчыма»9

Экс-аднаклубнік беларуса з Македоніі загінуў, калі ратаваў людзей з пажару начнога клуба, дзе загінулі 59 чалавек

Што ўказвае на высокую рызыку суіцыду ў чалавека, які пра гэта кажа? Адказвае псіхіятр4

Стала вядома пра смерць 41-гадовага былога палітвязня з Гродна Аляксея Аўсюкевіча13

Спіс мерапрыемстваў да Дня Волі на выгнанні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША і Расія зрабілі заявы пасля размовы Трампа і Пуціна17

ЗША і Расія зрабілі заявы пасля размовы Трампа і Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць