Свет

Маці Саакашвілі заклікала Уладзіміра Зяленскага дапамагчы яе сыну

Маці экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі Гіюлі Аласанія звярнулася да ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага з просьбай дапамагчы яе сыну, які ад 1 кастрычніка знаходзіцца ў грузінскай турме.

Пра гэта яна заявіла ў відэазвароце, апублікаваным на старонцы Саакашвілі ў фэйсбуку, піша РБК.

«Я хачу звярнуцца да спадара Зяленскага, які не раз і раней нам дапамагаў. Але цяпер нам асабліва патрэбна яго падтрымка і яго дапамога. Трэба нейкім чынам арганізаваць перапраўку Міхаіла сюды, ва Украіну, каб тут ён змог атрымаць адпаведнае лячэнне, адпаведны клопат і змог неяк выжыць», — сказала яна.

Паводле яе слоў, Саакашвілі знаходзіцца на галадоўцы ўжо 35 дзён, і з ім «можа здарыцца ўсё што заўгодна». Яна таксама сказала, што ў турэмным шпіталі няма адпаведных спецыялістаў і належных умоў. «Я вельмі на вас спадзяюся. На ўсіх вас — людзей ва Украіне», — заключыла маці экс-прэзідэнта.

***

Саакашвілі 1 кастрычніка вярнуўся ў Грузію перад правядзеннем у краіне мясцовых выбараў. У той жа дзень прэм'ер-міністр Іраклій Гарыбашвілі заявіў, што Саакашвілі затрыманы і знаходзіцца ў турме. У дачыненні да яго завялі справу аб незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы. Яму пагражае да шасці гадоў турмы

Адвакат Саакашвілі Пека Басілая называў прэзідэнцкае памілаванне адзіным шанцам пазбегнуць пакарання. Аднак прэзідэнт краіны Саломэ Зурабешвілі адмовілася гэта зрабіць.

«Адказ адзін, просты і канчатковы: не і ніколі», — падкрэсліла яна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам17

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская падсанкцыйная кампанія закупляе абсталяванне ў ЗША5

Трамп даручыў перагледзець санкцыйную палітыку ЗША

Пуцін і Трамп гаварылі праз тэлефон амаль 2,5 гадзіны16

Інстаграм Вольгі Карач і суполку брэсцкіх таксістаў дадалі да спісу «экстрэмісцкіх матэрыялаў»2

У Польшчы знік беларус. Ён не выходзіць на сувязь з сям'ёй і не з'яўляецца на працы4

«Пул першага» адказаў Украіне на «таракана» 9

«Ён у сейфе ў бяспецы». Ці ўдалося за год прадаць скандальны гадзіннік Франака Вячоркі?14

На фабрыцы ў Слуцку загінуў электраманцёр: яго збіў недасведчаны кіроўца пагрузчыка

Пуцін: Не слухайце Пяскова, у яго праца такая2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам17

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць