Свет77

Бункерны дзед. Выйшла расследаванне пра падземныя сховішчы Пуціна

Журналісты высветлілі, хто будуе бункеры для расійскага прэзідэнта і якая там актыўнасць. «Дзе і як прэзідэнт плануе правесці ядзерную зіму», — расследаванне з такой назвай апублікавала выданне «Собеседнік».

 Калаж: «Собеседнік»

Журналісты высветлілі, што падземныя сховішчы Пуціна знаходзяцца адразу ў некалькіх рэгіёнах — «ад Масквы і як мінімум да Урала».

«Хоць усё, што звязана з бункерамі, знаходзіцца пад грыфам «сакрэтна», маштабы будаўніцтва настолькі глабальныя, што засакрэціць іх цалкам вельмі складана, хоць бы таму, што там задзейнічана (нават у ахове гэтых абʼектаў і іх абслугоўванні) адразу некалькі вайсковых часцей, адпаведна гэта семʼі, гэта людзі, якія жывуць побач. Гэта цэлыя закрытыя вайсковыя гарадкі, тысячы чалавек», — кажа аўтар расследавання Алег Ралдугін.

Многія гэтыя бункеры пачалі будаваць яшчэ ў савецкі перыяд, аднак апошнім часам гэтыя працы прыкметна актываваліся.

«Той размах, які набыло будаўніцтва бункераў у Расіі, ён, напэўна, унікальны ў сусветным маштабе. Можа быць, хіба што ў Паўночнай Карэі ёсць такая ж колькасць падобных падземных месцаў», — кажа журналіст.

Аб дакладнай колькасці бункераў Пуціна невядома. Дакладна ёсць бункеры ў Маскве, на Урале, у Паволжы.

Сістэма бункераў існуе як афіцыйная, дзяржаўная, так і прыватная.

Афіцыйнай сістэмай займаецца Галоўнае ўпраўленне спецыяльных праграм прэзідэнта Расіі. Гэта асобная афіцыйная сілавая структура, якая падпарадкоўваецца непасрэдна прэзідэнту РФ.

У гэтым упраўленні ёсць асобная Служба сакрэтных абʼектаў, якая займаецца ўласна абслугоўваннем гэтых бункераў. Але, як паказала расследаванне, тыя ж самыя будаўнікі, якія займаюцца працамі на замову гэтага Галоўнага ўпраўлення спецыяльных праграм прэзідэнта, будуюць яшчэ і прыватныя бункеры. Гэта Упраўленне будаўніцтвам № 30, якое размешчана ў закрытым уральскім мястэчку Міжгор’е. Гэта ж структура будавала тунэлі і бункеры пад так званым палацам Пуціна ў Геленджыку, то-бок сетка бункераў умоўна падзяляецца на афіцыйныя і на прыватныя, якія ўсё ж так ці інакш звязаны з імем прэзідэнта. Колькасць бункераў значна большая, чым можна вылічыць па дзяржаўных кантрактах, гаворыць расследавальнік.

Фота: Упраўленне будаўніцтвам № 30

Чым бункеры адрозніваюцца ад звычайных бамбасховішчаў

Журналіст кажа, што, па-першае, у іх сурʼёзная глыбіня. Дыгеры, з якімі ён кантактаваў, якія пранікалі ў сістэму сталічных тунэляў у Маскве, казалі пра тое, што тыя ідуць пад зямлю на глыбіню да 200 метраў.

Калі ў бункерах мадэрнізаваліся ліфты, сума на мадэрнізацыю (не на закупку і не на ўстаноўку) трох ліфтаў склала 55 мільёнаў рублёў. «Ужо па гэтых маштабах можна меркаваць аб тым, якая глыбіня, што гэта за ліфты і якія шахты пракладзены пад Масквой». Займалася гэтым структура, якая спецыялізуецца на стварэнні шахт для пускавых установак ракет», — распавядае журналіст.

Ён кажа, што многія з гэтых бункераў Масквы і Падмаскоўя звязаныя паміж сабой тунэлямі, сістэма досыць разгалінаваная, «многія людзі жывуць і не падазраюць, што пад іх дамамі знаходзяцца нейкія падземныя сакрэтныя абʼекты або тунэлі».

Узначальвае Галоўнае ўпраўленне спецыяльных праграм прэзідэнта Аляксандр Лінец, які да гэтага ўзначальваў упраўленне ФСБ у Паўднёвай федэральнай акрузе.

Падземная сетка Масквы. Фота: асабісты архіў дыгера Паўла Сафронава

«Лінец працуе ў маштабах усёй федэрацыі. Бо бункер у Пуціна не можа быць адзін: ворага і сляды трэба блытаць. У склад ГУСП уваходзіць не адна, а адразу некалькі вайсковых часцей, якія размешчаны і працуюць як у Маскве, так і дзе-небудзь у Краснадарскім краі, не кажучы ўжо пра закрытыя ваенныя гарадкі або пасёлкі, як Чэхаў-2 недалёка ад сталіцы ці Кузнецк-12 пад Пензай», — піша аўтар.

Да ядзернай вайны гатовы

Яшчэ адзін цікавы момант расследавання — гэта дазіметры для бункераў. Многія гэтыя дазіметры — яшчэ савецкай вытворчасці, але ў апошні час сталі часцей праводзіць іх паверкі, сачыць, наколькі яны яшчэ здольныя нешта вызначаць.

Журналіст кажа, што, па яго адчуваннях, сапраўды небяспечны момант для свету быў вясной. У канцы сакавіка самалёты Спецыяльнага лётнага атрада «Расія», падпарадкаванага Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта РФ, прадэманстравалі анамальную актыўнасць. «Нават тыя лайнеры, што паднімаюцца ў паветра надта рэдка, адначасова ўзняліся ў неба і раптам узялі курс далей ад небяспечных заходніх межаў. Адзін толькі борт RA-61716, які ў мірны час звычайна бесклапотна перамяшчаўся паміж Масквой, Санкт-Пецярбургам і Сочы, усяго за тыдзень наведаўся ў Екацярынбург і двойчы ва Уфу. У тыя ж самыя дні іншы самалёт атрада «Расія» — RA-96017 — акрамя Екацярынбурга адзначыўся яшчэ і ў Магнітагорску».

Той самы засакрэчаны ўральскі горад Міжгорʼе, у якім няма ўласнага аэрапорта, якраз знаходзіцца на поўдзень ад Екацярынбурга, паміж Магнітагорскам і Уфой. І менавіта там ужо год як ударнымі тэмпамі ішлі сакрэтныя працы бункерабудаўнікоў.

«Не выключана, што менавіта тады свет знаходзіўся на краі атамнай катастрофы, і кіраўніцтва краіны часова эвакуявалася на Урал», — піша выданне.

Падрабязней расследаванне чытайце тут. 

Каментары7

  • скарб знаходзіўся ў валоданні памешчыка
    01.12.2022
    А & В, Яны ж не напісалі проста дзед. Бункерны дзед гэта ўстойлівы выраз. Нельга пісаць бункеры мужчына.
    Гэта прыкладна тое ж самае калі вы скажаце, што выраз "памыйны кот' абражае ўсіх катоў.
  • Суповой пакетик
    01.12.2022
    А & В, НН только ПЕРЕПЕЧАТЫВАЕТ статью российского журналиста, либо близко к тексту ее пересказывает. Полагаю, будь это собственная публикация нашенивцев, у Вас не было бы повода для иронии...
  • Ёсік
    01.12.2022
    А Лукашэнка на будаваў 18 рэзідэнцый. Не бывае там, але іх трэба трымаць у працоўным стане, а гэта грошы, грошы, грошы. Вельмі багаты спадар Лукашэнка, здаецца, бізнэсмэн сурьёзны.

Цяпер чытаюць

Дзе нарадзіліся вядомыя беларусы? Больш за дзесяць тысяч асоб сабралі на адной карце

Дзе нарадзіліся вядомыя беларусы? Больш за дзесяць тысяч асоб сабралі на адной карце

Усе навіны →
Усе навіны

У Бярозаўскім раёне жанчына набыла праз аўкцыён хату сваёй бабулі3

Аляксандр Івулін завёў мілага сабаку. Пра такую пароду вы, магчыма, не чулі16

«Трамп, відаць, не пагадзіўся на гэтыя вар'яцкія ўмовы»: першыя рэакцыі на размову Трампа з Пуціным8

Маршрутка для тых, хто курыць, ці самагонны апарат на колах? У Бабруйску заўважылі незвычайнае аўто1

«Вельмі добрая і прадуктыўная». Трамп пракаментаваў сваю размову з Пуціным4

Якія назвы вуліц самыя папулярныя ў Беларусі?5

Пад Віцебскам інструктары ПВК «Вагнер» трэніруюць афрыканскіх байцоў кіраваць дронамі2

ЗША і Расія зрабілі заявы пасля размовы Трампа і Пуціна25

У Ленінградскай вобласці ўпаў вайсковы верталёт, ёсць загінулыя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе нарадзіліся вядомыя беларусы? Больш за дзесяць тысяч асоб сабралі на адной карце

Дзе нарадзіліся вядомыя беларусы? Больш за дзесяць тысяч асоб сабралі на адной карце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць