Украіна ўвяла санкцыі супраць 16 беларускіх прадпрыемстваў і адной прафсаюзнай ячэйкі
Украіна ўвяла санкцыі супраць 176 фізічных асоб і 200 расійскіх і беларускіх абаронных прадпрыемстваў, спісы якіх апублікавала прэс-служба прэзідэнта Украіны. З Беларусі пад гэтыя санкцыі трапілі 16 прадпрыемстваў і чамусьці адна першасная ячэйка афіцыйнага прафсаюза.

Беларуская частка спіса падсанкцыйных прадпрыемстваў наступная:
- ААТ «Гомельскі радыёзавод»;
- ААТ «Пеленг»;
- Навукова-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Навукова-тэхнічны цэнтр» ЛЭМТ «БелОМА»;
- ААТ «Магілёўскі металургічны завод»;
- ААТ «Беларускі металургічны завод — кіраўнічая кампанія холдынга «Беларуская металургічная кампанія»;
- ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод»;
- ААТ «БелАЗ» — кіраўнічая кампанія холдынга «БелАЗ-ХОЛДЫНГ»;
- ААТ «БелАЗ-Сэрвіс»;
- ААТ «Старадарожскі механічны завод»;
- ААТ «Кузлітмаш»;
- ААТ «Кранавы завод»;
- СЗАТ «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод»;
- ААТ «Гомсельмаш»;
- ААТ «Гомельскі завод ліцця і нармаляў»;
- ААТ «Канструктарскае бюро «Дысплей»;
- першасная прафсаюзная арганізацыя дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут парашковай металургіі імя акадэміка А. В. Рамана».
Санкцыі ўведзеныя тэрмінам на 10 гадоў.
Раней, у студзені 2023 года, Украіна ўжо ўводзіла санкцыі, абмежаванні па якіх закранулі «Беларуськалій», Беларускую чыгунку, ААТ «Гомельскі хімічны завод», Белгазпрамбанк і іншыя буйныя кампаніі.
Акрамя таго, сёння Украіна выйшла з Мемарандума аб супрацоўніцтве ў ахове дзяржаўных межаў Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Украіны, падпісанага ў 1994 годзе.
Польшча дабіваецца, каб у новы санкцыйны пакет ЕС уключылі забарону на рэгістрацыю транспартных фірмаў з Беларусі і Расіі
«Я з нецярпеннем чакаю вашага асабістага ўдзелу». Прэс-служба Лукашэнкі пацвердзіла атрыманне ім запрашэння на саміт ад генсака ААН
Еўрасаюз прапанаваў спыніць пастаўкі расійскай нафты па нафтаправодзе «Дружба» ў Германію і Польшчу
Каментары