Грамадства1919

Еўрасаюз выдзеліць 5 мільёнаў еўра на падтрымку беларускай культуры

Пра намер Еўрасаюза выдзеліць сродкі на падтрымку беларускай культуры стала вядома падчас пасяджэння працоўнай групы па інфармацыі і медыя ў межах Кансультатыўнай групы «ЕС — Беларусь», паведамляе тэлеграм-канал Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі.

Аліна Коўшык з Міхаэлем Зібертам

Сярод удзельнікаў працоўнай групы з беларускага боку была прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета Аліна Коўшык, ад якой пра гэта і стала вядома.

«Я вельмі радая перадаць словы кіруючага дырэктара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Міхаэля Зіберта, што на падтрымку беларускай культуры асобна будзе выдзелена 5 мільёнаў еўра.

Мы будзем паведамляць, калі гэтыя грошы будуць даступныя і як іх можна будзе выкарыстаць. Мы вельмі ўдзячныя Еўрасаюзу за дапамогу і разуменне важнасці гэтай тэмы для ўсіх нас», — паведаміла Коўшык.

Каментары19

  • mikola ramanau
    12.12.2023
    Velmi dobra ! Budzem dapamagac *Kabinetu* !
  • Кульёны
    12.12.2023
    Колькі ж можна гэтую лухту на вушы беларусаў вешаць! Толькі вось чулі, што так званая Рада Беларускай Культуры атрымала 2 мільёны на культурніцкія праэкты. Дзе гэтыя ўсе грошы???
    Няўжо ў беларускага бізнэсу няма грошай на сваю культуру, каб не поўзаць на карачках перад гэтымі эўракамісіямі???
  • €0.0 ці болей?
    13.12.2023
    Кульёны, а колькі асабіста вы з уласнай кішэні выдаткавалі на падтрымку беларускай культуры ці смі? Лепей бы сказалі дзякуй ЕС за падтрымку, чым пісаць такую лухту.

Цяпер чытаюць

Дзе нарадзіліся вядомыя беларусы? Больш за дзесяць тысяч асоб сабралі на адной карце4

Дзе нарадзіліся вядомыя беларусы? Больш за дзесяць тысяч асоб сабралі на адной карце

Усе навіны →
Усе навіны

Астранаўты Бутч Уілмар і Суні Уільямс вярнуліся на Зямлю пасля дзевяці вымушаных месяцаў у космасе1

Трамп: У нас была выдатная размова5

«Вітаем, КДБ Брэсцкай вобласці». Праграміст расказаў, як з крыміналкай вяртаўся ў Беларусь13

Турчын: Пералік тавараў з рэгуляванымі цэнамі скароцяць3

Украінцы ўзялі ў палон ураджэнца Магілёва і прысудзілі яму 15 гадоў за дзяржаўную здраду10

«Мы будзем адказваць на ўсе ўдары з боку Расіі». Зяленскі адрэагаваў на заяву Крамля пасля перамоў з ЗША3

У Бярозаўскім раёне жанчына набыла праз аўкцыён хату сваёй бабулі3

Аляксандр Івулін завёў мілага сабаку. Пра такую пароду вы, магчыма, не чулі18

«Трамп, відаць, не пагадзіўся на гэтыя вар'яцкія ўмовы»: першыя рэакцыі на размову Трампа з Пуціным8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе нарадзіліся вядомыя беларусы? Больш за дзесяць тысяч асоб сабралі на адной карце4

Дзе нарадзіліся вядомыя беларусы? Больш за дзесяць тысяч асоб сабралі на адной карце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць