Свет66

Навальнага забілі перад яго магчымым абменам — Bild

Нямецкае выданне Bild заяўляе, што расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага хацелі абмяняць на агента ФСБ Вадзіма Красікава, які сядзіць у турме ў Германіі.

Паводле інфармацыі Bild, такія перамовы сапраўды ішлі. У іх удзельнічалі Масква, Вашынгтон і Берлін. Уладзімір Пуцін хацеў атрымаць расійскага агента Вадзіма Красікава, які сядзіць у турме ў Германіі. Паводле Bild, абмяркоўвалася, што ў абмен Пуцін вызваліць Навальнага. 

«Аляксей Навальны павінен быў вось-вось выйсці на волю», — піша аглядальнік Bild Філіп Пятаў. 

Вадзім Красікаў быў прысуджаны да пажыццёвага зняволення за забойства былога чачэнскага палявога камандзіра Зелімхана Хангашвілі. Менавіта на яго намякаў Пуцін у інтэрвʼю амерыканскаму журналісту Такеру Карлсану. 

У канцы сустрэчы Карлсан спытаў у Пуціна пра лёс журналіста The Wall Street Journal Эвана Гершковіча, які быў затрыманы ў Расіі год таму нібыта па падазрэнні ў шпіянажы. 

«Эван Гершковіч, яму 32 гады, амерыканскі журналіст, ён знаходзіцца ў зняволенні ўжо больш за год, гэта вялікая гісторыя ў ЗША. Я хачу спытаць у вас: вы гатовы ў якасці жэсту добрай волі вызваліць яго, для таго каб мы адвезлі яго ў ЗША?» — спытаў Карлсан. 

«Мы столькі зрабілі жэстаў добрай волі, што, мне падаецца, мы вычарпалі ўсе ліміты. Нам ніхто на жэсты добрай волі аналагічнымі жэстамі ні разу не адказаў. Але мы, у прынцыпе, гатовы гаварыць пра тое, што не выключаем таго, што мы можам гэта зрабіць пры сустрэчным руху з боку нашых партнёраў. 

І калі я кажу «партнёраў», я маю на ўвазе найперш прадстаўнікоў спецыяльных службаў. Яны ў кантакце паміж сабой, і яны абмяркоўваюць гэтую тэму. У нас няма табу на тое, каб не развязаць гэтую праблему.

Мы гатовы яе вырашаць, але там ёсць пэўныя ўмовы, якія абмяркоўваюцца па партнёрскіх каналах паміж спецслужбамі. Мне здаецца, што можна пра гэта дамовіцца», — адказаў Пуцін.

Каментары6

  • энтані
    18.02.2024
    У Bild вельмі сумніўная рэпутацыя. Не здзіўлюся, калі гэта расейцы падкінулі ім гэтую інфармацыю... Відавочна, што зараз яны ўсімі спробамі будуць даказваць, што ў іх не было ніякай патрэбы забіваць Навальнага. Не, вы што, гэта не мы, мы наогул збіраліся яго выпусціць - акурат перад выбарамі. Нейкі цырк.
  • Лол
    18.02.2024
    энтані, вы пераацэньваеце Навальнага. Чалавек без палітычнай праграмы, каторы ўцякаў ад ад рэзкіх пытанняў. Ён нават пра вайну з Украінай нармальна не выказаўся, хаця да апошнягя меў доступ да ўсіх сродкаў сувязі. Навальнага дарэчы, лягчэй было ўвлгуле не ўключаць у спіс на абмен, чым пачынаць абмен і забіць каб урэшце не абменьваць.
  • Час
    18.02.2024
    Лол, палезла гэбэшная хлусня. Навальны адкрыта выказваўся супраць пуцiнскай агрэсii, асаблiва рэзка ў апошнi час. Верагодна пагэтаму яго i забiлi.

Цяпер чытаюць

Дзе нарадзіліся вядомыя беларусы? Больш за дзесяць тысяч асоб сабралі на адной карце4

Дзе нарадзіліся вядомыя беларусы? Больш за дзесяць тысяч асоб сабралі на адной карце

Усе навіны →
Усе навіны

Астранаўты Бутч Уілмар і Суні Уільямс вярнуліся на Зямлю пасля дзевяці вымушаных месяцаў у космасе1

Трамп: У нас была выдатная размова5

«Вітаем, КДБ Брэсцкай вобласці». Праграміст расказаў, як з крыміналкай вяртаўся ў Беларусь13

Турчын: Пералік тавараў з рэгуляванымі цэнамі скароцяць3

Украінцы ўзялі ў палон ураджэнца Магілёва і прысудзілі яму 15 гадоў за дзяржаўную здраду10

«Мы будзем адказваць на ўсе ўдары з боку Расіі». Зяленскі адрэагаваў на заяву Крамля пасля перамоў з ЗША3

У Бярозаўскім раёне жанчына набыла праз аўкцыён хату сваёй бабулі3

Аляксандр Івулін завёў мілага сабаку. Пра такую пароду вы, магчыма, не чулі18

«Трамп, відаць, не пагадзіўся на гэтыя вар'яцкія ўмовы»: першыя рэакцыі на размову Трампа з Пуціным8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе нарадзіліся вядомыя беларусы? Больш за дзесяць тысяч асоб сабралі на адной карце4

Дзе нарадзіліся вядомыя беларусы? Больш за дзесяць тысяч асоб сабралі на адной карце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць