Навука і тэхналогіі22

Штучны інтэлект ужо праз два гады можа вычарпаць рэсурсы з адкрытых крыніц

Крыніцай для навучання новых мадэляў могуць стаць прыватныя даныя. Гэта дазволіць пратрымацца да канца дзесяцігоддзя.

Artificial intelligence Штучны інтэлект Искусственный интеллект
Выява: vecteezy.com

Вынікі новага даследавання паказваюць, што сістэмы штучнага інтэлекту (ШІ) могуць выкарыстаць усе якасныя агульнадаступныя даныя, якія размешчаны ў інтэрнеце, у перыяд паміж 2026 і 2032-м гадамі, што можа прывесці да адноснай стагнацыі ў гэтай вобласці.

У сваіх ацэнках даследчыкі выкарыстоўвалі вэб-індэкс Google. Па іх падліках, у цяперашні час існуе каля 250 мільярдаў вэб-старонак, якія змяшчаюць 7 Кб тэксту на старонку. Каб спрагназаваць рост даступнага запасу даных навукоўцы правялі аналіз трафіку інтэрнэт-пратакола (IP) — патоку дадзеных у сетцы – і актыўнасці карыстальнікаў у інтэрнэце.

Разлікі паказалі, што інфармацыя з надзейных крыніц скончыцца ў лепшым выпадку да 2032 года, у горшым — ужо праз два гады, у 2026-м.

Калі разглядаць даныя нізкай якасці, якія прыводзяць да выдачы парадаў кшталту дадавання клею ў піцу ці ўжывання ў ежу камення, як гэта было ў выпадку з штучным інтэлектам Gemini ад Google, які для адказаў выкарыстоўваў пасты на Reddit і артыкулы з сатырычнага сайта The Onion, то яны скончацца паміж 2030 і 2050-м гадамі.

Пытанне адносна здольнасці распрацоўшчыкаў ва ўмовах недахопу новых даных павысіць эфектыўнасць сваіх мадэлей застаецца адкрытым. Аўтары бачаць некалькі магчымых спосабаў яго вырашэння.

Першы — выкарыстанне прыватных даных. Па словах аднаго з аўтараў даследавання Пабла Вільялобаса (Pablo Villalobos) з цэнтра Epoch IA (ЗША), калі ў кампаній атрымаецца іх выкарыстаць, і пры гэтым каштоўнасць прыватных даных будзе супастаўная з каштоўнасцю агульнадаступных даных, то цалкам верагодна, што стваральнікі ШІ пратрымаюцца да канца дзесяцігоддзя.

Але выкарыстанне прыватных даных, якія абаронены аўтарскім правам ці правам на таямніцу асабістага жыцця, можа мець юрыдычныя праблемы. Вядомы выпадкі, калі стваральнікі кантэнту падавалі ў суд на такія кампаніі, як Microsoft, OpenAI і Stability AI, выказваючы пратэст несанкцыянаванаму выкарыстанню іх тэкстаў для навучання мадэляў ШІ. Рашэннем праблемы магла б стаць выплата распрацоўшчыкамі нейрасетак узнагароджання аўтарам кантэнту.

Іншым варыянтам можа быць выкарыстанне сінтэтычных даных — штучна згенераваных. Такія даныя паспяхова ўжываліся толькі ў сістэмах навучання гульням, праграмаванню і матэматыцы.

Даследчыкі адзначаюць, што недахоп даных — не адзіная праблема на шляху далейшага ўдасканалення ШІ. На ім ёсць і іншыя вузкія месцы — рост энергаспажывання, выдаткі на навучанне і даступнасць абсталявання. Так, па даных Міжнароднага энергетычнага агенцтва, пошук у Google з выкарыстаннем ChatGPT спажывае амаль у 10 разоў больш электрычнасці, чым традыцыйны.

Каментары2

  • глеба
    27.06.2024
    Пры гэтым няма чалавека, які б прачытаў прынамсі адну мільённую ад усіх гэтых тэкстаў. Нават няграматны чалавек можа быць кемлівым, вынаходлівым і мудрым. Відавочна, што падыход да стварэння штучнага розуму мусіць быць іншы, чым проста агромністая база ўсіх тэкстаў.
  • жэўжык
    27.06.2024
    глеба, няграматнага чалавека ўсё ж такі навучаюць у школе. Тлумачаць, як адрозніваць тое, што мае сэнс, ад лухты. Калі дзіцёнку замест школы даць проста неабмежаваны інтэрнэт, то будзе катастрафічны вынік.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу11

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук абурыўся кантынгентам у сталічным метро: Усе з новымі айфонамі, але не могуць дазволіць сабе танную машыну ці паездкі на таксі?24

Двухрублёвую манету прадаюць на аўкцыёне за 490 рублёў. Чаму так дорага?

Трамп заявіў, што ягоныя прадстаўнікі едуць у Расію «проста цяпер»3

У Польшчы хочуць увесці падатак для бігтэхаў, але ЗША гэта не падабаецца2

«Я баялася, што яна будзе выглядаць менавіта так». Беларуска два гады шукала магілу сваёй бабулі ў Польшчы — і нарэшце знайшла3

Халезін: Жыццё пасля смерці існуе, мы ўсе жывём у грыбной матрыцы23

Лукашэнка зняў з пасады начальніка Акадэміі МУС1

«Будуць выстаўленыя невыканальныя ўмовы». У Крамлі абмяркоўваюць сцэнары адмовы ад часовага перамір'я5

НАСА скарысталася Марсам як трамплінам, каб разагнаць зонд у бок Юпітэра1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу11

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць