Грамадства1616

Гайдукевіч паабяцаў зрабіць у доме Павука ў Акцябрскім грамадскую прыёмную сваёй партыі

Блогер Андрэй Павук патэлефанаваў палітыку, які падаў на яго пазоў аб маральнай кампенсацыі.

Алег Гайдукевіч Андрэй Павук Oleg Gaidukevich Andrey Pauk Олег Гайдукевич Андрей Паук
Скрын відэа: belsat_life‧ / YouTube

Акрамя 12-гадовага тэрміну, Андрэю Павуку прысудзілі выплату грашовай кампенсацыі маральнай шкоды, нанесенай шэрагу грамадзян. Сярод іх і старшыня праўладнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч.

Павук пазваніў Гайдукевічу, каб даведацца, наколькі той пацярпеў ад яго «экстрэмісцкай дзейнасці». Размову блогер выклаў у новым выпуску свайго шоу на «Белсаце».

Гайдукевіч не адразу зразумеў, хто яго маральна прынізіў. Павук нагадаў, што старшыня ЛДПБ напісаў на яго заяву ў суд аб кампенсацыі маральнай шкоды ў памеры 20 тысяч рублёў.

— Ты ж не дасі мне 20 тысяч. Мы цябе пасадзім, а потым ужо заплаціш! — заўважыў Гайдукевіч.

— Так ты маральна пакутуеш, Алег? — спытаў Павук і пачуў у адказ: «Я — не. Я шчаслівы». На што блогер паспрабаваў удакладніць, навошта ў такім выпадку Гайдукевіч падаў заяву аб кампенсацыі.

— Але грошы, грошы хачу! Грошы ў дзіцячы дом аддаць, каб ты заплаціў. А я ў дзіцячы дом аддам. Прыязджай. Я яшчэ раз гавару: адсядзіш, я сам пахадайнічаю, каб [ты] выйшаў на два гады раней, — адказаў палітык.

— Ты мне мараль тут сваю не паказвай, я хацеў спытаць, чаму ты пакутуеш? — паспрабаваў вярнуцца да свайго пытання Павук.

— Грошы! Грошы давай. Кватэру ў цябе забяром. Машыну забяром, — разышоўся Гайдукевіч.

Павук прапанаваў палітыку забраць яго кватэру ў пасёлку Акцябрскі і прыехаць туды жыць. На гэта Гайдукевіч адказаў:

«Не, я там зраблю грамадскую прыёмную партыі ў тваім доме і буду там займацца».

Каментары16

  • Max
    30.06.2024
    Вы тексты на беларуский гугл переводчиком переводите
  • Шклоўскі
    30.06.2024
    Грошы, грошы давай, кватэру забяром - ліцо лукашызма, і яшчэ палітыкам яго назвалі. Адразу бачна, што у яго няма ніякага электарату, звычайны лукашысцкі назначэнец
  • Грошы і дамы для дзяцей і ўнукаў
    30.06.2024
    Гайдукевіч: "Грошы! Грошы давай!"
    Ярмошына таксама ўсё грошаў хацела, і катэджаў у Драздах. Для дзяцей і будучых унукаў старалася....

Цяпер чытаюць

Лукашэнка абмеркаваў з Рыжанковым «крокі па аднаўленні даверу з заходнімі краінамі»15

Лукашэнка абмеркаваў з Рыжанковым «крокі па аднаўленні даверу з заходнімі краінамі»

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёўскі кандуктар забаўляе пасажыраў песнямі ВІДЭА

Абельская: Выклік брыгады хуткай дапамогі дорага каштуе34

Як ахоўваюць Пуціна — новае расследаванне6

Павел Латушка стварае свой фонд. Што гэта за арганізацыя?27

У расійскай МТС расказалі, за колькі купілі беларускі Eleven2

Новая прапанова ад літоўскіх кансерватараў можа выгнаць з Літвы беларускіх айцішнікаў26

У злітай размове сілавікі расказалі, як шукаюць людзей па базе з SIM-картамі5

Брэнд таксі Maxim патлумачыў, што значыць выключэнне ягонага дыспетчара з рэестра

У Мінску 500 павільёнаў на прыпынках грамадскага транспарту памяняюць на новыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка абмеркаваў з Рыжанковым «крокі па аднаўленні даверу з заходнімі краінамі»15

Лукашэнка абмеркаваў з Рыжанковым «крокі па аднаўленні даверу з заходнімі краінамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць