Культура

Халезін распавёў, калі і дзе выйдзе спектакль пра Сныціну са Сныцінай

Мікалай Халезін апублікаваў пост, у якім распавёў пра прэмʼеру спектакля KS6: SMALL FORWARD.

Спектакль заснаваны на асабістай гісторыі Кацярыны Сныцінай, зоркі жаночага баскетбола, вымушанай пакінуць Беларусь.

Яго пакажуць у Нью-Ёрку.

«Эксперыментальны Тэатральны клуб La MaMa адкрые цяперашняй восенню свой 63-ы сезон новай працай, створанай сусветна вядомым беларускім Свабодным тэатрам — KS6: SMALL FORWARD — пранізлівай пастаноўкай аб алімпійскай спартсменцы і зорцы жаночага баскетбола, першай і адзінай папулярнай спартыўнай постаці ў гісторыі Беларусі, якая адкрыта заявіла аб сваёй гомасэксуальнасці, і якая цяпер жыве ў выгнанні як актыўны змагар супраць дыктатуры, пануючай у яе роднай краіне», — так абвясціла прэм'еру Міа Ю, мастацкі кіраўнік тэатра La MaMa. 

Спектакль заснаваны на гутарках з зоркай баскетбола Кацярынай Сныцінай, адаптаваны для сцэны і пастаўлены са-заснавальнікамі БСТ Мікалаем Халезіным і Наталляй Калядай. 

Наталля Каляда кажа: «Каб быць свабодным, трэба быць смелым. Менавіта гэта мы знайшлі ў гісторыі Каці: жанчыны, якая выступіла супраць дыктатуры і пакінула нацыянальную зборную па баскетболе ў знак салідарнасці з беларускім народам і супраць гвалту. На пляцоўцы яна гуляла «лёгкага форварда», набіраючы ачкі, абараняючыся, ствараючы адкрытыя лініі і робячы падборы для ўсёй каманды. Гісторыя Каці дапамагла нам зразумець, што «лёгкі форвард» — гэта спосаб быць свабодным».

Папярэднія прагляды пачнуцца 21 верасня, а прэс-адкрыццё адбудзецца 23 і 24 верасня ў будынку тэатра Элен Сцюарт у Нью-Ёрку. Спектакль працягнецца да 13 кастрычніка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу5

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу

Усе навіны →
Усе навіны

«Я баялася, што яна будзе выглядаць менавіта так». Беларуска два гады шукала магілу сваёй бабулі ў Польшчы — і нарэшце знайшла3

Халезін: Жыццё пасля смерці існуе, мы ўсе жывём у грыбной матрыцы22

Лукашэнка зняў з пасады начальніка Акадэміі МУС1

«Будуць выстаўленыя невыканальныя ўмовы». У Крамлі абмяркоўваюць сцэнары адмовы ад часовага перамір'я5

НАСА скарысталася Марсам як трамплінам, каб разагнаць зонд у бок Юпітэра1

У Івана-Франкоўску адбыўся тэракт, выбухоўка ўзарвалася ў руках падлеткаў3

Ва Украіне загінуў баец, які паходзіў з карэннага новазеландскага народа маары

ЗША спадзяюцца на дапамогу Украіны ў вытворчасці дронаў1

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» праект блогера-канспіролага Віруса3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу5

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць