Спорт

Памёр Свэн-Ёран Эрыксан

У яго быў рак. Футбольны трэнер пражыў 76 гадоў.

Памёр былы галоўны трэнер нацыянальнай каманды Англіі ў футболе Свен-Ёран Эрыксан, паведамляе BBC.

***

Свэн-Ёран Эрыксан прызнаўся, што ў яго рак, у пачатку года. Ён расказаў, што каля года таму яму дыягнаставалі неаперабельны рак мозгу, і цяпер дактары прагназавалі для яго яшчэ ад сілы год жыцця. У сувязі з гэтым ён заявіў, што пастараецца зрабіць так, каб гэты год стаў найлепшым з усіх пражытых.

«Я буду супраціўляцца столькі, колькі змагу», — сказаў тады Эрыксан.

Ён пачаў кар'еру футбольнага трэнера ў 1976 годзе ў сябе на радзіме, узначаліўшы спачатку шведскі клуб «Дэгерфорс», а затым «Гётэборг».

З 1982 года ён працаваў з рознымі замежнымі клубамі, уключаючы такіх грандаў, як партугальская «Бенфіка», італьянская «Рома», англійскія «Манчэстэр Сіці» і «Лестэр Сіці» і многія іншыя. Шведскі спецыяліст стаў першым замежным трэнерам зборнай Англіі. Ён заняў сваю пасаду ў 2001 годзе і ўжо ў 2002-м вывеў сваю каманду ў чвэрцьфінал чэмпіянату свету.

Пад яго кіраўніцтвам англічане таксама выходзілі ў чвэрцьфіналы чэмпіянату Еўропы-2004 і ЧС-2006.

Агулам ён кіраваў рознымі футбольнымі клубамі цягам 47 гадоў.

Пасля Свэн-Ёран жыў у хоспісе, але, паводле яго, вёў абсалютна нармальны лад жыцця: наведваў сваіх блізкіх, а яны — яго. Ён шмат кантактаваў з іншымі пацыентамі і займаўся спортам, хоць значна менш, чым нават год таму.

«Калі табе абвяшчаюць такі дыягназ, раптам пачынаеш шанаваць кожны дзень і шчаслівы ўжо ад таго, што прачнуўся раніцай і адчуваеш сябе добра», — сказаў Эрыксан.

«Мне сказалі, што прызначаць лячэнне, каб максімальна падоўжыць маё жыццё. Але дыягназ канчатковы, і аперацыя, на жаль, немагчымая», — казаў Эрыксан.

У маі трэнер «Ліверпуля» Юрген Клоп здзейсніў мару Эрыксана — запрасіў яго на дзень у клуб, у тым ліку і каб пакіраваць камандай.

На мінулым тыдні Свэн-Ёран Эрыксан развітаўся з усімі, заклікаўшы жыць і атрымліваць асалоду ад жыцця.

Каментары

Цяпер чытаюць

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам6

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Усе навіны →
Усе навіны

«Ён у сейфе ў бяспецы». Ці ўдалося за год прадаць скандальны гадзіннік Франака Вячоркі?14

На фабрыцы ў Слуцку загінуў электраманцёр: яго збіў недасведчаны кіроўца пагрузчыка

Пуцін: Не слухайце Пяскова, у яго праца такая2

Сілуэт хмарачоса ўжо вымалёўваецца. Як цяпер выглядае шматпакутны «Газпрам Цэнтр» у Мінску ФОТА5

Сталі вядомы магчымыя ўмовы Расіі для спынення агню ва Украіне6

Парашэнка: Зяленскі вядзе Украіну «ў бок дыктатуры»11

Скон тарашкевіцы. Закрыццё «Радыё Свабода» можа завяршыць моўную эпоху47

У квартале «Мінск-Свет» з’явіліся дамы з двухузроўневымі кватэрамі4

Ціханоўская: Дэмакратычныя перамены ў Беларусі гарантуюць 1000 кіламетраў бяспечнай мяжы Еўрасаюзу15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам6

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць