Вайна99

У баях пад Харкавам загінуў расійскі апазіцыянер Дадзін — ён ваяваў за Украіну і любіў Янку Купалу

Расійскі апазіцыянер Ільдар Дадзін, які паехаў ваяваць на баку Украіны, памёр у баях у Харкаўскай вобласці. Пра гэта паведаміла журналістка «Эхо Москвы».

Ільдар Дадзін. Скрыншот відэа «Медыязоны»

Ільдар Дадзін быў першым у Расіі, каго асудзілі па артыкуле аб неаднаразовым парушэнні правілаў мітынгаў (гэта быў 2015 год). Актывіста адправілі за гэта ў калонію. Прысуд адмянілі ў 2017-м.

Ільдар з'ехаў з Расіі ў Польшчу ў сакавіку 2022 года. Ён рыхтаваўся ваяваць на баку Украіны і ў чэрвені 2023 года ўступіў у «Сібірскі батальён» (ён складаецца з расійскіх добраахвотнікаў).

Мужчына ваяваў пад пазыўным «Гандзі», яму было 42 гады.

Раней Ільдар удзельнічаў таксама ў акцыях у падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці. На адным з такіх пікетаў ён апынуўся, бо спадзяваўся пазнаёміцца з беларускімі праваабаронцамі.

«Ён фанат гурту «Ляпіс Трубяцкі», гурту «Brutto», чытаў Якуба Коласа, Янку Купалу. «Будзь смелым» — адзін з яго любімых вершаў», — расказвала былая жонка Дадзіна. Вершы ён чытаў не ў перакладзе, а па-беларуску.

«Ён паважаў беларускіх актывістаў, бо яны здольныя нешта рабіць у цяжкіх умовах», — дзялілася былая жонка.

Каментары9

  • Алесь
    06.10.2024
    Туды яму й дарога!
  • Эм
    06.10.2024
    Зямля яму пухам. Шкада, што пра яго я даведаўся толькі з некралога. І падумалася: калі ён загінуў у баях, то ад рук расейскага войска. А гэта ўжо сапраўдная грамадзянская вайна.
  • Гонар і павага!
    06.10.2024
    Ільдар - Герой, якога будуць памятаць! Усе мы аднойчы скончым свай шлях на зямлі, але не кожны зможа пражыць сваё жыццё так годна, як Дадзін!

Цяпер чытаюць

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць9

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі расказаў пра план па заканчэнні вайны і чырвоныя лініі для Украіны8

У Мінску з'явіцца дзіцячы садок у стылі дзіцячага канструктара1

З 15 сакавіка падаражэе паліва, і гэта пачатак вялікай карэкціроўкі цэнаў2

Якія праблемы грамадства мог бы вырашыць Турчын, калі б ён быў лібералам у цэнтры сістэмы? І ці мог бы?7

У Беларусі ВНУ незаконна збірала даныя студэнтаў — умяшаліся дзяржорганы. Вы такія даныя, імаверна, таксама давалі1

У Віцебску кот-герой абараніў сваю гаспадыню ад ядавітай змяі8

Далай-лама распавёў у сваёй кнізе, што ягоны пераемнік павінен нарадзіцца за межамі Кітая1

Гігін расказаў, што зменіцца практыка пакарання за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў13

У Тадэвуша Кандрусевіча значна пагоршаў стан здароўя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць9

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць