Кіно11

«А самая запаветная мара таты — каб дзядзя Чаўшэску нарэшце памёр». Цудоўны навагодні фільм ад румынскага рэжысёра

У 2024 годзе на экраны выйшаў дэбютны фільм румына Багдана Мурэшану «Новы год, які так і не наступіў» пра тое, як за лічаныя дні абрынулася жорсткая дыктатура Нікалаэ Чаўшэску ў Румыніі.

Кадр з фільма

Падзеі ў фільме адбываюцца ў снежні 1989 года ў дні паміж разгонам мітынгу ў Тымішаары і звяржэннем Чаўшэўску.

Абстаноўка ў Бухарэсце наэлектрызаваная. Беднасць, халодныя кватэры, татальны дэфіцыт, татальнае сачэнне.

У фільме некалькі паралельных сюжэтных ліній.

На цэнтральным тэлебачанні загадзя запісалі навагодні аганёк з панегірыкам для Чаўшэску, але галоўная артыстка, што славіла дыктатара, збегла з краіны. Трэба перазняць, інакш усім будзе кепска. 

Рэжысёр прыдумвае выйсце: знайсці актрысу, якая аддалена нагадвае збеглую, перазняць буйны план і той самы панегірык — і вуаля. За працэсам пільна сочаць таварышы з партыі.

Знаходзяць падобную актрысу, якая грае другія, а то і трэція ролі ў тэатры. Гэта яе шанец стаць зоркай. Але Фларыяна, якая люта ненавідзіць рэжым і ніяк не можа супакоіцца пасля падаўлення пратэсту ў Тымішаары, спачатку адмаўляецца. Кажа свайму калегу: «Мой бацька, калі бачыць Чаўшэску па тэлевізары, плюе ў экран, а я буду яго славіць?»

Фларыяна. Кадр з фільма

Студэнт хоча перайсці нелегальна мяжу, гэта небяспечна, ён баіцца, а сябра пераконвае: «Тут яшчэ 30 гадоў нічога не зменіцца, мы ўсе памрэм. Трэба спрабаваць збегчы».

Пажылая маці супрацоўніка тайнай паліцыі едзе ў таксі з гаваркім таксістам, які бэсціць улады. «Кім вы працавалі?» — пытаецца шафёр. «Я была дурніцай — членам Румынскай кампартыі», — кажа жанчына.

Кадр з фільма

Сямігадовы сын галоўнага героя кажа бацьку, сумленнаму і добраму рабочаму Гелу, што паслаў ліст Дзеду Марозу.

«А што ты папрасіў?» — пытаецца бацька. «Мне — цягнік, маме — сумачку замест той, якая парвалася». «А што для таты папрасіў? Каб ты быў такі прыгожы, як тата, і разумны як мама?» — смяецца Гелу.

«Не, я напісаў самае запаветнае тваё жаданне — каб дзядзя Чаўшэску нарэшце памёр», — кажа сын.

Сям’я ў шоку. Хлопчык напісаў дакладны адрас. Тата і мама напружана думаюць, як выйсці з сітуацыі, бо па іх прыйдуць.

Але на наступны дзень 21 снежня Гелу адпраўляюць на грандыёзны мітынг, дзе павінен выступіць Чаўшэску, а сотні тысяч падтрымаць падаўленне пратэстаў у Тымішаары.

Чаўшэску пачынае выступаць, але людзі пачынаюць скандаваць: «Тымішаара» і «Далоў». І самы актыўны ўдзел бярэ Гелу.

Гелу. Кадр з фільма

Рэжым абрынуўся нават не за дзень, а за пяць хвілін. І ўсё гэта адбываецца пад велічнае «Балеро» Равеля.

Новы год так і не наступіў для Чаўшэску, якога расстралялі разамі з жонкай 25 снежня.

У Венецыі, калі Багдан Мурэшану атрымліваў прыз, ён прысвяціў фільм тым народам, якія жывуць пад дыктатурай, і пажадаў, каб яна абрынулася так, як і ў Румыніі.

Каментары1

  • Ёсік
    30.12.2024
    З усёй сілавой машыны мо чалавек 100 звольнілася, а астатнія 150-200 тысяч засталіся. Яны вырашылі для сябе, што гатовыя забіваць народ Беларусі дзеля далейшага трыманьня сіня-чорнымі пальцамі таго міфічнага фатэля ўлады. Успомніце стрэл у Тарайкоўскага, сапраўднае паляваньне на людзей ля Курапат, паглядзіце на фотачкі губазікаўцаў са стрэльбамі. Няма, няма ў Беларусі тых вайскоўцаў ды служачых сістэмы МУС, хто вось так зможа усё ў адзін момант перакуліць. Аб кадэбэ маўчу, хто праз мяжу езьдзіў, павінен памятаць іх выразы твараў, іхныя апытанкі, калупаньне ў не сваіх смартфонах - уражаньне, што нейкія ўзброеныя чужынцы лезуць у краіну, а не беларусы вяртаюцца да дому. Уся гэтая зграя даўно вырашыла, што з народам рабіць - зьбіваць, як 10 жніўня 2020, пад Слуцакам лагер для "востракапытных" і астатнюю хе.ню.

Цяпер чытаюць

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць9

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі расказаў пра план па заканчэнні вайны і чырвоныя лініі для Украіны8

У Мінску з'явіцца дзіцячы садок у стылі дзіцячага канструктара1

З 15 сакавіка падаражэе паліва, і гэта пачатак вялікай карэкціроўкі цэнаў2

Якія праблемы грамадства мог бы вырашыць Турчын, калі б ён быў лібералам у цэнтры сістэмы? І ці мог бы?7

У Беларусі ВНУ незаконна збірала даныя студэнтаў — умяшаліся дзяржорганы. Вы такія даныя, імаверна, таксама давалі1

У Віцебску кот-герой абараніў сваю гаспадыню ад ядавітай змяі8

Далай-лама распавёў у сваёй кнізе, што ягоны пераемнік павінен нарадзіцца за межамі Кітая1

Гігін расказаў, што зменіцца практыка пакарання за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў13

У Тадэвуша Кандрусевіча значна пагоршаў стан здароўя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць9

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць