«Фарсіраваць Дняпро любой цаной». Расія спрабуе перайсці раку пад Херсонам
Расійскія вайскоўцы робяць актыўныя спробы фарсіраваць Дняпро ў Херсонскай вобласці і стварыць плацдарм на правым беразе ракі (дзе знаходзіцца Херсон) на фоне абмеркавання магчымых мірных перамоў, паведамляе The Guardian падчас візіту ў Вялікабрытанію кіраўніка абласной адміністрацыі Аляксандра Пракудзіна.

Пры гэтым у канцы лютага Z-каналы паведамлялі пра падрыхтоўку 18-й агульнавайсковай арміі да фарсіравання Дняпра і захопу Херсона «чаго б гэта ні каштавала», звяртае ўвагу тэлеграм-канал «Агентство».
Расійскія вайскоўцы, па словах Аляксандра Пракудзіна, спрабавалі перасячы раку ў чатырох месцах: праз багністыя выспы ў вусці Дняпра, якія знаходзяцца ў шэрай зоне; па Антонаўскім аўтамабільным і чыгуначным мастах на ўсход ад Херсона; у сёлах Львова і Зміеўка.
Спробы пераправіцца праз Дняпро расійскія вайскоўцы робяць кожны дзень, сказаў Пракудзін. Чыноўнік паведаміў са спасылкай на ўкраінскую разведку, што «намеснік камандуючага расійскімі войскамі ў гэтым раёне паставіў задачу фарсіраваць раку любой цаной».
На думку ўкраінскага чыноўніка, расійскае камандаванне разлічвае захапіць сяло на правым беразе Дняпра, каб выкарыстоўваць гэта падчас мірных перамоў. Расія «спрабуе паставіць птушачку», каб засведчыць сваю прысутнасць на правым беразе на падставе гэтага выстаўляць прэтэнзіі на ўвесь рэгіён, сказаў старшыня абласной адміністрацыі.
Расійскія падраздзяленні нясуць «вялікія страты» забітымі і параненымі, спрабуючы перайсці праз раку, сказаў Пракудзін. З ягоных слоў, украінская разведка паведаміла, што расійскія вайскоўцы «цалкам разумеюць, што гэта самагубчая місія», і не ўсе «гатовыя ў гэтым удзельнічаць». Сярод загінулых расіян былі як навабранцы, так і вайскоўцы, якія ўдзельнічаюць ва ўварванні ва Украіну больш за два гады, паведаміў Пракудзін са спасылкай на дакументы расіян.
Пра тое, што «18-я агульнавайсковая армія рыхтуецца любой цаной фарсіраваць Дняпро і вызваляць Херсон», 21 лютага пісаў Z-канал «Два майора». На наступны дзень ён перапосціў апублікаванае іншым расійскім праваенным каналам «ПросVет « відэа перамяшчэння вайсковай тэхнікі пад Херсонам. «Два майора» паведамілі, што «калі ўсё ж аперацыю ўдасца правесці, гэта будзе адным з самых складаных этапаў вайны».
Пры гэтым іншы Z-канал «Позывной OSETIN» адрэагаваў на паведамленні аб падрыхтоўцы аперацыі пастом, у якім напісаў пра недахоп лодак і патэнцыйныя страты «дзясяткаў» людзей пад ударамі беспілотнікаў.
У нядзелю «Два майора» ў зводцы паведамілі пра «дзеянні ў астраўной зоне поймы ракі Дняпро і ўзаемныя ўдары бакоў».
З канца мінулага лета Расія рэзка ўзмацніла абстрэлы Херсона, у выніку якіх толькі за чатыры месяцы, пачынаючы са жніўня, загінулі не менш за 37 мірных жыхароў, яшчэ 494 былі параненыя. Украінскія ўлады называлі гэтыя абстрэлы часткай плана Масквы па фарсіраванні Дняпра і захопу Херсона, які УСУ вярнулі пад свой кантроль восенню 2022 года.
У снежні расійскія і ўкраінскія вайсковыя крыніцы ўжо паведамлялі пра абмежаваныя спробы расійскіх дыверсійных груп пераправіцца праз Дняпро пад Херсонам.
Дзяніс «Ваўкалак» Урбановіч расказаў жахлівую праўду пра вайну — пра свае пяць раненняў і 33 кантузіі, забітых таварышаў і гатоўнасць ваяваць
Лаўроў: Прыпынення баявых дзеянняў ва Украіне па лініі сутыкнення не будзе — «у нас ёсць Канстытуцыя»
Украінская армія непераможная — польскі генерал
Калі Амерыка здрадзіць Украіне, свет зменіцца незваротна
Каментары