Грамадства1010

Хто з чыноўнікаў павіншаваў беларусаў з Днём роднай мовы? Паглядзелі ў іх сацсетках

Для некаторых прафесійнае свята супрацоўнікаў КДБ і Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі аказаліся больш важнымі.

Лілія Ананіч

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ў сваім профілі ў інстаграме не віншавала з Днём роднай мовы.

Затое сярод папярэдніх віншаванняў у Ананіч — пост з нагоды Дня яднання народаў Расіі і Беларусі.

Скрын старонкі сацсетак

Алег Гайдукевіч

Не віншаваў з Днём роднай мовы беларусаў і cтаршыня ЛДПБ. 

У яго стужцы можна знайсці віншаванне з прафесійным святам супрацоўнікаў КДБ.

«Агентам КДБ быць ганарова! Ганарыцеся, што вы агент КДБ!Шчыра са святам усіх, хто датычны да гэтай службы!» — пісаў ён. 

Скрын старонкі сацсетак

Таксама дэпутат віншаваў беларусак з Днём маці.

Скрын старонкі сацсетак

Ёсць у Гайдукевіча пост з віншаваннем з нагоды Дня народнага адзінства. 

Скрын старонкі сацсетак 

Вольга Чамаданава

Начальніца галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама таксама не стала віншаваць з Днём роднай мовы.

У яе інстаграме сярод віншавальных пастоў, напрыклад, ёсць прысвечаны рэлігійнаму святу — Вадохрышчу.

Скрын старонкі сацсетак

«Духоўнае і патрыятычнае выхаванне ў Год міру і стварэння. У храме-помніку ў гонар Усіх Святых у рамках гарадскога праекта адказалі на пытанні моладзі. Усіх з Вадохрышчам! Моцнага здароўя, Божай дапамогі ва ўсіх пачынаннях!» — напісала яна.

Марына Лянчэўская

З нагоды Дня роднай мовы выклала пост у інстаграме дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Марына Лянчэўская.

Скрын старонкі сацсетак

«Калі ў вас падрастаюць дзеці, то з беларускай мовай вы так ці іначай сутыкаецеся амаль кожны дзень падчас дапамогі ў выкананні хатніх заданняў. Ну, а для іншых Дзень роднай мовы (а гэта аккурат сёння) — выдатны шанец яе ўспомніць і папрактыкавацца.

І хоць у нашай краіне канстытуцыйна ўстаноўлена двухмоўе, шмат якія важныя дакументы рыхтуюцца на беларускай мове. Тыя ж хадайніцтвы на ўзнагароджанне на дзяржаўным узроўні і нават законы пішуцца на абедзвюх мовах. З улікам нацыянальнай разнастайнасці нашага этнічнага складу існаванне двухмоўя, аднолькавая павага да абедзвюх моў — сапраўдны здабытак нашай дзяржавы.

Таму беларускую мову трэба вучыць, любіць і карыстацца ёю. У ідэале — не толькі сёння. Так лічу: калі ты жывеш на гэтай тэрыторыі і завешся беларусам, то павінен ведаць і беларускую мову. Яна — частка нашай ідэнтычнасці, залог суверэнітэту і незалежнасці», — напісала яна.

Аляксей Багданаў 

Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю актыўна карыстаецца сацсеткамі і публікуе шмат фота з працоўных мерапрыемстваў. Але з Днём роднай мовы ўчора ён не віншаваў.

Апошні святочны пост у Багданава — навагодні.

Скрын старонкі сацсетак

Аляксандр Лук'янаў

Першы сакратар БРСМ пост з нагоды Дня роднай мовы не размяшчаў. Затое знайшоў час у канцы гэтага дня павіншаваць Ваенную камендатуру мінскага гарнізона са 105-годдзем з дня ўтварэння Узброеных Сіл.

Скрын старонкі сацсетак

Марына Васько 

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы ў Дзень роднай мовы апублікавала верш Уладзіміра Дубоўкі.

«Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
Ты самацветаў яскравая нізка».

Скрын старонкі сацсетак 

Чытайце таксама: 

Дэпутат Марзалюк выказаўся за пазітыўную дыскрымінацыю на карысць беларускай мовы. У часткі лукашыстаў палыхае

«Рана 9 жніўня зацягнецца». Што дэпутаты і дэпутаткі посцяць у сацсетках ШМАТ ФОТА

Якія беларускія чыноўнікі і дзеячы апазіцыі скончылі МГІМО і расійскія вайсковыя вучэльні

Каментары10

  • Mar
    22.02.2023
    Сразу видно, кого можно занести в списки пятой колонны.
  • Та і будзе
    22.02.2023
    Навошта іншы раз “пиарить” гэтых пачвар? Кожны оазумны беларус усё зразумеў пра гэты чыноўнічы пласт ды калабарантаў-рускамірцаў… Нікому нічога даравана не будзе, кожны адкадыць па справах сваіх, і за захоп улады, і за здраду Радзіме, і за катаванні суграмадзян, і за здушэнне волі, і за спробу знішчэння грамадзянскай супольнасці…
  • Дывізія
    22.02.2023
    павіншаваць Ваенную камендатуру мінскага гарнізона са 105-годдзем з дня ўтварэння Узброеных Сіл.

    Так гэта ж дзень БНР, недаглядзелі КГБісты)))

    https://d1z7h0yvamgnyn.cloudfront.net/310933@

Цяпер чытаюць

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам1

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Усе навіны →
Усе навіны

На фабрыцы ў Слуцку загінуў электраманцёр: яго збіў недасведчаны кіроўца пагрузчыка

Пуцін: Не слухайце Пяскова, у яго праца такая2

Сілуэт хмарачоса ўжо вымалёўваецца. Як цяпер выглядае шматпакутны «Газпрам Цэнтр» у Мінску ФОТА5

Сталі вядомы магчымыя ўмовы Расіі для спынення агню ва Украіне6

Парашэнка: Зяленскі вядзе Украіну «ў бок дыктатуры»10

Скон тарашкевіцы. Закрыццё «Радыё Свабода» можа завяршыць моўную эпоху46

У квартале «Мінск-Свет» з’явіліся дамы з двухузроўневымі кватэрамі4

Ціханоўская: Дэмакратычныя перамены ў Беларусі гарантуюць 1000 кіламетраў бяспечнай мяжы Еўрасаюзу15

Расійскага коміка затрымалі ў Беларусі за жарты пра ўдзельнікаў СВА. Беларускія сілавікі павесілі на коміка мясарубку12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам1

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць