Эканоміка33

Як попыт у ЗША на прэпарат для пахудзення прывёў да росту эканомікі Даніі

Фармацэўтычны сектар Даніі прывёў да значнага росту валютных паступленняў у краіну. У выніку адзначаецца прафіцыт бюджэту краіны на рэкордным узроўні. Але гэта мае і негатыўныя наступствы для эканомікі.

Vegovy
Попыт на прэпарат для пахудзення ў ЗША прывёў да росту эканомікі Даніі. Скрын відэа ютуб-канала @60minutes

Як піша Le Monde, фармацэўтычная прамысловасць, экспарт якой развіўся за дзесяць гадоў, стала адным з галоўных рухавікоў эканомікі Даніі. Сам сектар у параўнанні з 2020 годам вырас на траціну.

Поспехі звязаныя з добрымі вынікамі дацкай фармакалагічнай кампаніі Novo Nordisk. Продаж прэпарату для пахудзення Wegovy, які яна выпускае, павялічыўся на 344% у першым паўгоддзі, імклівы рост продажу паказвае супрацьдыябетычны прэпарат Ozempic.

Па даных Еўрастата, рынкавая капіталізацыя Novo Nordisk, якая перавышае 300 мільярдаў еўра, амаль роўная валавому ўнутранаму прадукту Даніі.

Такія вынікі працы фармакалагічнай галіны прывялі да росту эканомікі краіны. Данія паказвае стабільны рост ВУП, які перавышае сярэдні ўзровень па EC. Напрыклад, у першым квартале 2023 года ён склаў 0,6% супраць 0,2% па ЕС. Акрамя таго, у краіне назіраецца прафіцыт бюджэту ў памеры 3,3% ВУП, у той час як у ЕС зафіксаваны дэфіцыт у 3,4%.

У той жа час рост попыту ў ЗША на прэпараты для пахудзення і ад дыябету, якія вырабляюцца ў Даніі, разгойдвае дацкую грашова-крэдытную палітыку. Гэты дзіўны «эфект матылька» ў макраэканамічных вымярэннях эканомікі — вельмі канкрэтная дылема, з якой у апошнія месяцы сутыкнуўся Нацыянальны банк Даніі.

Поспех фармакалагічнага сектара прывёў да каласальнага прытоку валюты ў краіну, што, у сваю чаргу, выклікала рост кошту дацкай кроны. Нацыянальнаму банку даводзіцца шукаць спосабы, каб утрымаць курс дацкай кроны адносна еўра.

Для гэтага ў апошнія месяцы ён выступае актыўным пакупніком валюты, а таксама трымае сваю працэнтную стаўку ніжэйшай, чым у Еўрапейскага цэнтральнага банка (3,35% супраць 3,75%), каб трохі прыпыніць інвестыцыі ў краіну і знізіць попыт на крону.

Эксперты таксама адзначаюць, што поспех фармацэўтычнай прамысловасці не павінен маскіраваць цяжкасці ў іншых сектарах эканомікі, справы ў якіх ідуць горш, чым у іншых краінах Еўропы.

Іншыя занепакоеныя тым, каб краіна не стала залежнай ад адной кампаніі, як гэта адбылося ў пачатку 2000-х у Фінляндыі, у эканоміцы якой дамінавала Nokia, і краіне спатрэбіліся гады на аднаўленне пасля яе падзення.

Чытайце яшчэ:

«60 працэнтаў беларусаў маюць лішнюю вагу. І яны таксама хочуць быць прыгожымі і сэксуальнымі». Абмяркоўваем з доктарам бодзіпазітыў

Данія хоча знізіць узрост для абортаў без згоды бацькоў да 15 гадоў

Фізічныя практыкаванні ў маладосці могуць знізіць рызыку раку на 40% — навукоўцы

Каментары3

  • Лухтіна
    04.09.2023
    НН узялася за эканоміку Даніі: "прафіцыт ВУП" ад Антося Жупрана дэтэктэд🤦‍♂️
  • Хлусінава
    04.09.2023
    Лухтіна, “прафіцыт бюджэту” а не ВУП
  • Лухтіна
    04.09.2023
    Хлусінава, ты гэта Антосю Жупрану з НН скажы - у яго “адзначаецца прафіцыт ВУП краіны на рэкордным узроўні”. У іх у НН увогуле свая нейкая эканоміка Новай Беларусі, відаць!

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу13

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук абурыўся кантынгентам у сталічным метро: Усе з новымі айфонамі, але не могуць дазволіць сабе танную машыну ці паездкі на таксі?24

Двухрублёвую манету прадаюць на аўкцыёне за 490 рублёў. Чаму так дорага?

Трамп заявіў, што ягоныя прадстаўнікі едуць у Расію «проста цяпер»3

У Польшчы хочуць увесці падатак для бігтэхаў, але ЗША гэта не падабаецца2

«Я баялася, што яна будзе выглядаць менавіта так». Беларуска два гады шукала магілу сваёй бабулі ў Польшчы — і нарэшце знайшла3

Халезін: Жыццё пасля смерці існуе, мы ўсе жывём у грыбной матрыцы23

Лукашэнка зняў з пасады начальніка Акадэміі МУС1

«Будуць выстаўленыя невыканальныя ўмовы». У Крамлі абмяркоўваюць сцэнары адмовы ад часовага перамір'я5

НАСА скарысталася Марсам як трамплінам, каб разагнаць зонд у бок Юпітэра1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу13

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць