Свет2424

ФСБ завербавала дэпутатку Еўрапарламента ад Латвіі

Дэпутатка Еўрапарламента Таццяна Жданок узгадняла з агентамі ФСБ прарасійскую палітычную дзейнасць у Латвіі і лабіраванне інтарэсаў Расіі ў Еўрапарламенце, высветлілі журналісты The Insider, атрымаўшы доступ да яе ўзламанай перапіскі.

Таццяна Жданок. Калаж: The Insider

Таццяна Жданок нарадзілася ў Рызе ў 1950 годзе. Скончыўшы фізмат Латвійскага дзяржаўнага ўніверсітэта і ўступіўшы ў КПСС, у канцы 1980-х гадоў яна змагалася за тое, каб Латвія засталася ў складзе СССР.

Пасля таго, як Латвія ўсё ж такі выйшла са складу Савецкага Саюза, яна працягнула займацца палітыкай і падтрымлівала этнічных рускіх у Латвіі. Тое, што яна працавала ў звязку з ФСБ, журналісты пацвердзілі, прааналізаваўшы ўзламаную перапіску з электроннай пошты Жданок.

Яе першая перапіска з куратарам Дзмітрыем Гладзеем датуецца 2005 годам. Гладзей прадстаўляў Расію ў арганізацыях па назіранні за выбарамі, але меў сувязі з ФСБ. Журналісты адзначаюць, што гэта пацвярджаецца мноствам баз даных, у тым ліку базай доступу да дзяржтаямніцы і абмежаваннямі на выезд за мяжу.

Дзмітрый Гладзей

На момант пачатку перапіскі Жданок ужо была дэпутаткай Еўрапарламента — першы мандат яна атрымала ў 2004 годзе.

У 2005 годзе Служба ўнутранай бяспекі Эстоніі ў сваёй справаздачы назвала Еўрапейскі рускі альянс, сябрам якой з'яўляецца Жданок, прыкрыццём для ФСБ. Стварэнне гэтага альянсу «было падрыхтавана ў Санкт-Пецярбургу і пададзена як трыумф у дакладзе непасрэдна дырэктару ФСБ», сцвярджалася ў справаздачы.

Жданок і Гладзей рэгулярна сустракаліся і абмяркоўвалі, напрыклад, падрыхтоўку выставы «Рускія ў Латвіі», вынікае з апублікаванай перапіскі. Задача выставы апісвалася так: «Паказаць, што рускія з'яўляюцца традыцыйным насельніцтвам Латвіі, і разбіць укаранёны афіцыйнай латвійскай прапагандай міф пра рускае насельніцтва Латвіі як пра прышлых імігрантаў». Найбольш далікатныя тэмы Жданок і Гладзей абмяркоўвалі асабіста, лічаць журналісты.

У размове з The Insider Жданок пацвердзіла даўняе знаёмства і рэгулярныя сустрэчы з Гладзеем у Маскве і краінах Еўропы, але заявіла, што не падазравала пра ягоную сувязь з расейскай разведкай:

«З тых, з кім я сядзела за адным сталом, толькі пра Уладзіміра Пуціна і Сяргея Нарышкіна я дакладна ведала, што яны супрацоўнікі ФСБ Расіі».

У 2007 годзе Таццяна Жданок правяла грамадскія слуханні ў Еўрапарламенце па пытанні пераносу помніка савецкаму салдату ў Таліне. Пазней яна адчыталася Гладзею, што слуханні атрымалі асвятленне ў Расіі, Эстоніі і Латвіі: стажор Жданок Іван Янгашаў пісаў пра іх для рускамоўных газет, якія выходзяць у Латвіі.

Таксама Жданок распрацавала канцэпцыю перадачы «Гадзіна рускай школы» для Латвійскага радыё, дзе слухачам расказвалі аб праблемах мясцовых школ.

У 2010 годзе Жданок папрасіла ў Гладзея шэсць тысяч даляраў на інфармацыйную падтрымку Дня Перамогі ў Латвіі. На іх, у прыватнасці, павінны былі закупіць георгіеўскія стужкі і зняць фільм пра паездкі латвійскіх ветэранаў у Аўстрыю і Бельгію.

Сяргей Бельцюкоў

У 2013 годзе замест Гладзея Жданок стаў курыраваць нехта «Сяргей Красін». Пад гэтым іменем выступаў дзейны афіцэр ФСБ з Санкт-Пецярбурга Сяргей Бельцюкоў, высветлілі журналісты. Таксама са Жданок быў звязаны аператыўнік ФСБ Арцём Курэеў.

Арцём Курэеў

Журналісты адзначаюць, што пра гэта стала вядома ў 2022 годзе з матэрыялаў справы пра сувязі самаабвешчанага «амбудсмена Эстоніі па правах чалавека» Сяргея Серадзенкі з расійскімі спецслужбамі.

2 сакавіка 2022 года Жданок у ліку 13 дэпутатаў Еўрапарламента прагаласавала супраць асуджэння расійскага ўварвання ва Украіну. Пасля гэтага яна пакінула групу «Еўрапейскія зялёныя-Еўрапейскі свабодны альянс» у парламенце і стала незалежнай дэпутаткай. Усе астатнія члены групы падтрымалі рэзалюцыю. 

Каментары24

  • Так
    29.01.2024
    Прарасейская расеянка, якая адкрыта тапіла за расейскую мову, за СССР, за Расію, агульна за русский мир, якая (не)чаканасць :D


  • Anatol Starkou
    29.01.2024
    Усё такі ўзламалі перапіску журналісты. Малайцы. Добра працуюць. А спецслужбы Латвіі да гэтага не дадумалаіся ні разу за трыццаць гадоў незалежнасці Латвіі. І за што гэты спецслужбам грошы латышы плоцяць? 

    Ляцяць качкі. Ляцяць качкі. Ляцяць качкі над Двіной.
  • Так
    29.01.2024
    Дарэчы, бабарыканцы таксама за "нармальныя" адносіны з Расіяй і за расейскую мову ў Беларусі. Апошняе нават афіцыйна на іх старонцы, але ад прадстаўнікоў таксама можна даведацца, асабліва аднаго ўнука супрацоўніка НКУС.

Цяпер чытаюць

Дзе нарадзіліся вядомыя беларусы? Больш за дзесяць тысяч асоб сабралі на адной карце

Дзе нарадзіліся вядомыя беларусы? Больш за дзесяць тысяч асоб сабралі на адной карце

Усе навіны →
Усе навіны

У Бярозаўскім раёне жанчына набыла праз аўкцыён хату сваёй бабулі3

Аляксандр Івулін завёў мілага сабаку. Пра такую пароду вы, магчыма, не чулі16

«Трамп, відаць, не пагадзіўся на гэтыя вар'яцкія ўмовы»: першыя рэакцыі на размову Трампа з Пуціным8

Маршрутка для тых, хто курыць, ці самагонны апарат на колах? У Бабруйску заўважылі незвычайнае аўто1

«Вельмі добрая і прадуктыўная». Трамп пракаментаваў сваю размову з Пуціным4

Якія назвы вуліц самыя папулярныя ў Беларусі?5

Пад Віцебскам інструктары ПВК «Вагнер» трэніруюць афрыканскіх байцоў кіраваць дронамі2

ЗША і Расія зрабілі заявы пасля размовы Трампа і Пуціна25

У Ленінградскай вобласці ўпаў вайсковы верталёт, ёсць загінулыя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе нарадзіліся вядомыя беларусы? Больш за дзесяць тысяч асоб сабралі на адной карце

Дзе нарадзіліся вядомыя беларусы? Больш за дзесяць тысяч асоб сабралі на адной карце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць