Грамадства5858

«Зваротаў усё больш». Гігін анансаваў перайменаванне вуліцы Каліноўскага ў Мінску

Мясцоваму скверу іншую назву ўжо прыдумалі.

Сквер, які знаходзіцца ў Мінску на вуліцы Каліноўскага, назвалі «Яблыневым». Са слоў дэпутата Вадзіма Гігіна, гэта зрабілі для таго, каб адысці ад народнай назвы «Сквер на Каліноўскага».

Учора ў скверы з нагоды 55-годдзя Першамайскага раёна высадзілі яблыні, у мерапрыемстве ўзяў удзел і Гігін.

У сваім тэлеграм-канале прапагандыст пахваліўся, што ў беларускай тапаніміцы застаецца ўсё менш месцаў, звязаных з Кастусём Каліноўскім — яго Гігін чарговы раз назваў «польскім рэвалюцыянерам-тэрарыстам».

Гігін таксама анансаваў перайменаванне вуліцы Каліноўскага. Ён заявіў, што яму нібыта паступае ўсё больш зваротаў грамадзян з гэтай нагоды, і ён упэўнены, што вуліцу пераймянуюць.

У снежні гімназію ў Свіслачы, якая насіла імя Каліноўскага, перайменавалі ў гонар падпольшчыцы Праскоўі Васіленкі.

Каментары58

  • Героі не паміраюць
    06.04.2024
    Усё вернецца разам з палком Каліноўскага, у кожным мястэчку будзе такая вуліца.
  • Улад
    06.04.2024
    Пятая калона акупантаў і калабарантаў спяшаецца знішчыць ўсё беларускае, пакуль тут кіруюць марыянеткі Масквы.
  • Ганьба
    06.04.2024
    Ды пофіг. У свой час усё вернем. А гігіных вернем у пекла.

Цяпер чытаюць

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць12

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі расказаў пра план па заканчэнні вайны і чырвоныя лініі для Украіны8

У Мінску з'явіцца дзіцячы садок у стылі дзіцячага канструктара1

З 15 сакавіка падаражэе паліва, і гэта пачатак вялікай карэкціроўкі цэнаў2

Якія праблемы грамадства мог бы вырашыць Турчын, калі б ён быў лібералам у цэнтры сістэмы? І ці мог бы?7

У Беларусі ВНУ незаконна збірала даныя студэнтаў — умяшаліся дзяржорганы. Вы такія даныя, імаверна, таксама давалі1

У Віцебску кот-герой абараніў сваю гаспадыню ад ядавітай змяі8

Далай-лама распавёў у сваёй кнізе, што ягоны пераемнік павінен нарадзіцца за межамі Кітая1

Гігін расказаў, што зменіцца практыка пакарання за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў13

У Тадэвуша Кандрусевіча значна пагоршаў стан здароўя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць12

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць