Грамадства3838

Марзалюк: Мяне раздражняе гэтая мантра — «у нас едіная історія, у нас едіный язык»

Дэпутат і член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук выказаў свой погляд на супольную гісторыі народаў Украіны, Расіі і Беларусі і практыку перапісвання падручнікаў па гісторыі.

«Немагчыма адмовіць хрышчэнне ў дняпроўскай купелі. Беларусы, як і рускія, як і ўкраінцы, гэта народы ўсходнееўрапейскай, усходнехрысціянскай цывілізацыі. Мы — народы поствізантыйскага культурнага кола. Мы народы ўсходняга хрысціянства», — заявіў Ігар Марзалюк у эфіры праграмы «Скажінемолчі» на БТ.

Гісторык таксама адзначае спецыфіку народа Беларусі, значная частка якога належыць да рыма-каталіцкай лацінскай традыцыі, але «не сінанімічна палякам і Польшчы».

«Але пры ўсім пры тым ні каталіцкая, ні пратэстанцкая традыцыі, ніякая іншая канфесійная традыцыя не вызначыла абрысы той цывілізацыйнай спецыфікі, якая пасля хрышчэння гістарычнай Русі захоўваецца да сённяшняга дня ў нашым розуме, у нашым сэрцы, у нашай матывацыі, у нашых паводзінах. Усё тое, што называецца французскім словам менталітэт», — адзначае гісторык і працягвае:

«Пры гэтым, хачу сказаць, мяне, мякка кажучы, раздражняе гэтая мантра: «у нас едіная історія», «у нас едіный язык». У нас самабытная беларуская гісторыя, у нас самабытная беларуская мова, якая ў выніку неспрыяльных умоў, калі з нас хацелі зрабіць большых палякаў, чым самі палякі, а потым большых велікаросаў чым самі велікаросы, пэўныя свае пазіцыі страціла.

Гэта не значыць, што кагосьці трэба гвалціць. Але вось гэтыя казкі пра добраахвотныя пераходы для мяне як для гісторыка, яны абразлівыя на самой справе».

Марзалюк выказаў сваё меркаванне, у чым унікальнасць беларусаў:

«Нас па ідэі не павінна было быць ні ў якім фармаце. А мы да сённяшняга дня ёсць. Мы ўчэпіста трымаемся за свае межы і граніцы, і мы можам без праблемаў і па-беларуску, і па-руску, i oczywiście, że w języku polskim [і, зразумела, па-польску] спакойна гаварыць з нашымі суседзямі і пры гэтым заставацца самі сабой.

Мы глядзім на мову, з аднаго боку, як на вельмі важны паказчык культуры, на мову, язык, język. А з другога боку, мы спакойна ўспрымаем гэтыя элементы як інструментарый, якія дапамагаюць нам будаваць нашу Беларусь — шматмоўную, шматканфесійную, разнастайную і адзіную. Вось наш базавы фундаментальны прынцып — адзінства ў разнастайнасці».

«Нейкія кнігі мы перапісваем»

Дэпутат расказаў, што прыкладна год таму Лукашэнка даручыў яму і міністру адукацыі прааналізаваць падручнікі па гісторыі.

Скрыншот відэа АНТ

«Атрымаўшы такі карт-бланш, я сабраў адпаведную групу найлепшых профільных спецыялістаў з беларускіх універсітэтаў у першую чаргу. І мы палічылі ўсе памылкі, недахопы, недакладнасці, тэхнічныя абдрукоўкі, якія мелі месца быць. Былі праведзены некалькі нарадаў на ўзроўні міністра адукацыі. Нейкія рэчы аператыўна папраўляюцца.

Нейкія кнігі мы перапісваем, перафарматуем, альбо ствараем прынцыпова новы кантэнт і новы прадукт. Класічны прыклад падручнікі па гісторыі Беларусі і ўсеагульнай гісторыі для паглыбленага навучання для 10-11 класа, якія зараз робяцца».

Раней міністр адукацыі Андрэй Іванец казаў, што ў абноўленых падручніках па гісторыі напішуць пра падзеі 2020 года і пра Усебеларускі народны сход.

Каментары38

  • Хаха
    21.11.2024
    Лоб не расшыбі, калі бухаешся обземь у сваёй праваслаўнай царкве.
  • %
    21.11.2024
    Мудазвон прадажны
  • Абы ляпнуць
    21.11.2024
    Таго беларускага праваслаўя больш няма, бальшавікі твае выбілі, зараз ёсць праваслаўны талібан РПЦ

Цяпер чытаюць

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць9

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Усе навіны →
Усе навіны

З 15 сакавіка падаражэе паліва, і гэта пачатак вялікай карэкціроўкі цэнаў2

Якія праблемы грамадства мог бы вырашыць Турчын, калі б ён быў лібералам у цэнтры сістэмы? І ці мог бы?7

У Беларусі ВНУ незаконна збірала даныя студэнтаў — умяшаліся дзяржорганы. Вы такія даныя, імаверна, таксама давалі1

У Віцебску кот-герой абараніў сваю гаспадыню ад ядавітай змяі8

Далай-лама распавёў у сваёй кнізе, што ягоны пераемнік павінен нарадзіцца за межамі Кітая1

Гігін расказаў, што зменіцца практыка пакарання за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў13

У Тадэвуша Кандрусевіча значна пагоршаў стан здароўя4

«На пенсіі скажаце дзякуй». Як беларусы ўкладваюцца ў крыпту1

У Мінску збіраюцца будаваць першы аўтамабільны тунэль. Дзе ён будзе?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць9

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць