Грамадства77

Кавалеўскі: Інтарэсы Беларусі ў мірных перамовах па Украіне нельга ігнараваць

Беларускія інтарэсы павінны быць прадстаўлены на будучых мірных перамовах па Украіне. Пра гэта на канферэнцыі «падтрымка беларускага народа», якая адбылася сёння ў Еўрапейскім парламенце, заявіў кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі. Reform.news звярнуўся да яго з просьбай больш падрабязна расказаць пра сваю ідэю.

Валер Кавалеўскі на канферэнцыі «Падтрымка беларускага народа».

«Лукашэнка наўрад ці апынецца на мірных перамовах па Украіне, нягледзячы на тое, што ён вельмі гэтага хацеў бы. Гэта вельмі малаверагодна праз яго актыўны саўдзел у вайне, а таксама праз ягоную пазіцыю адмаўлення рэальнасці — аж да таго, што ён адмаўляе сам факт уварвання расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі. З іншага боку, і беларускім дэмсілам цяжка разлічваць на трапленне на перамовы, у якіх удзельнічаюць дзяржавы. Ніхто не ведае, у якім фармаце будуць праходзіць гэтыя перамовы.

Можа быць, Пуцін з Трампам будуць размаўляць, а ўсе астатнія — чакаць у калідоры. Што мы можам рабіць — гэта даводзіць інфармацыю пра агульныя нацыянальныя інтарэсы Беларусі ў гэтым працэсе.

У гэтыя інтарэсы, безумоўна, уваходзіць выключэнне расійскай вайсковай прысутнасці на тэрыторыі Беларусі, безумоўна, вывад ядзернай зброі з яе тэрыторыі, безумоўна — гэта лёс беларускіх ваеннапалонных, якія ваявалі за Украіну і цяпер знаходзяцца ў расейскім палоне», — сказаў Кавалеўскі.

Валер Кавалеўскі лічыць, што перамовы павінны тычыцца таксама ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Беларусі.

«У нашых нацыянальных інтарэсах таксама тое, каб перамовы ўключалі ўнутрыбеларускую палітычную праблематыку — гэта, безумоўна, спыненне рэпрэсій і вызваленне палітвязняў. Трэба разумець, што гэта не ўнутраная праблема Беларусі. Бо менавіта ў стане такога цяжкага крызісу і рэпрэсій наша краіна стала настолькі схільная расейскаму ўплыву і кантролю, што гэта прывяло да выкарыстання яе ў агрэсіі супраць Украіны.

Для таго каб выключыць паўтарэнне гэтага, у інтарэсах міжнароднай супольнасці — пераадоленне гэтага крызісу ў Беларусі. Беларусь павінна зноў стаць адказным міжнародным гульцом, які прытрымліваецца дамоўленасцяў і абавязацельстваў. Сваёй задачай я лічу давядзенне да партнёраў, што існуе беларуская перспектыва і беларускі падыход, што перамовы павінны ўключаць разгляд беларускай тэматыкі, і каб у выніку былі прапісаны канкрэтныя рэчы па Беларусі, выкананне якіх будзе кантралявацца», — сказаў ён.

Кавалеўскі лічыць, што ў мірных перамовах могуць прыняць удзел беларускія эксперты.

«Адной з магчымасцяў узяць удзел у перамовах можа быць прыцягненне беларускіх экспертаў, якія ўдзельнічалі б у забеспячэнні неабходнай у такіх мерапрыемствах экспертнай падтрымкі. Гэта не павінны быць палітыкі, бо ў большасці сваёй палітыкі экспертамі не з'яўляюцца, гэта павінны быць эксперты ў пытаннях бяспекі і міжнародных адносін.

Яны не абавязкова павінны ўдзельнічаць уласна ў перамовах, часцяком эксперты знаходзяцца ў асобным памяшканні, яны не прымаюць палітычных рашэнняў, але карэктуюць ход перамоваў. Такі фармат дазволіў бы пазбегнуць таго, што Беларуская перспектыва будзе цалкам праігнараваная.

У Беларусі ёсць эксперты, якія маглі б удзельнічаць у такой канферэнцыі як кансультанты. Вызначэнне таго, хто будзе гэтымі экспертамі, хто валодае адпаведнай рэпутацыяй і прафесійнымі навыкамі — задача для грамадзянскай супольнасці. Але гэта толькі адзін з варыянтаў — гэта адкрытае пытанне, і гэта не пытанне сённяшняга дня», — лічыць ён.

Кавалеўскі мяркуе, што Еўрапарламент можа падтрымаць ягоную ідэю.

«На Еўрапейскі парламент я гляджу як на орган, які мог бы зафіксаваць неабходнасць уліку беларускіх інтарэсаў. Пра неабходнасць гэтага кажуць беларускія палітыкі, эксперты, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці — у гэтым плане, я лічу, у Беларусі існуе кансэнсус. Еўрапарламент — гэта легітымны орган, які мог бы зафіксаваць прысутнасць беларускіх інтарэсаў у гэтых перамовах. Калі будзе прынятая рэзалюцыя Еўрапарламента ў гэтым пытанні, то з'явіцца магчымасць дамагчыся таго, каб беларуская пазіцыя не была праігнараваная ў будучых мірных перамовах», — кажа Валер Кавалеўскі.

Каментары7

  • Gorliwy Litwin
    13.12.2024
    Пашпарт паспяхова стварыў, цяпер будзе адстойваць інтарэсы Белай Русі на перамовах. За што ні возьмецца, ўсё ў руках гарыць
  • Балбатун
    13.12.2024
    Дзе Пашпарт Новай Беларусі, аналітык?
  • Грышка ды Саўка
    13.12.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць13

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродзенскім заапарку прачнуліся мядзведзі ВІДЭА1

Зяленскі расказаў пра план па заканчэнні вайны і чырвоныя лініі для Украіны9

У Мінску з'явіцца дзіцячы садок у стылі дзіцячага канструктара1

З 15 сакавіка падаражэе паліва, і гэта пачатак вялікай карэкціроўкі цэнаў2

Якія праблемы грамадства мог бы вырашыць Турчын, калі б ён быў лібералам у цэнтры сістэмы? І ці мог бы?7

У Беларусі ВНУ незаконна збірала даныя студэнтаў — умяшаліся дзяржорганы. Вы такія даныя, імаверна, таксама давалі1

У Віцебску кот-герой абараніў сваю гаспадыню ад ядавітай змяі8

Далай-лама распавёў у сваёй кнізе, што ягоны пераемнік павінен нарадзіцца за межамі Кітая1

Гігін расказаў, што зменіцца практыка пакарання за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць13

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць