Аўто66

У Расіі абваліліся продажы беларускіх аўтобусаў

Па выніках 2024 года продажы аўтобусаў Мінскага аўтазавода (МАЗ) у Расіі скараціліся на 45,5%, нягледзячы на агульны рост рынку на 15%.

Беларускія аўтобусы рэгулярна гараць у Расіі

У лідарах продажу цяпер знаходзяцца расійскія прадпрыемствы, якія істотна павялічылі аб’ёмы вытворчасці. Пра гэта паведамілі ў кампаніі «АСМ-холдынг».

У 2024 годзе МАЗ прадаў у Расіі 504 аўтобусы, у той час як у 2023 годзе — 925.

У 2023 годзе беларускае прадпрыемства ўваходзіла ў топ-4 на расійскім рынку, але цяпер апусцілася на 9-е месца.

Агульны аб’ём рынку ў 2024 годзе склаў 19,7 тыс. новых аўтобусаў, што на 2,7 тыс. больш, чым у 2023 годзе.

У топ-5 продажу ўвайшлі: PAZ (Расія), LIAZ (Расія), YUTONG (Кітай), NEFAZ (Расія), Volzhanin (Расія).

Продажы некаторых расійскіх заводаў выраслі на 26—63%.

Продажы грузавых аўтамабіляў МАЗ у Расіі таксама знізіліся: у 2024 годзе было прададзена 5719 грузавікоў, што на 10,7% менш, чым у 2023 годзе.

Аднак гэта адпавядае агульнаму падзенню рынку: у Расіі ў 2024 годзе продажы новых грузавікоў скараціліся на 12%.

У 2023 годзе на МАЗе заяўлялі пра рэкордныя аб’ёмы вытворчасці аўтобусаў. У бліжэйшы час, верагодна, будзе запушчаны новы аўтобусны завод, які павінен быў пачаць працу ў канцы 2024 года.

Беларускія аўтобусы рэгулярна гараць у Расіі. Раней «Наша Ніва» пісала пра прычыны гэтага.

Allegro PL

Каментары6

  • бабруйчанін
    16.01.2025
    Чамусці менавіта у рф узгараюць " паляць" МАЗы?? Ні в Украіне Балтыкепры Азербайджане...ні чуваць
    Мабыць таму что німа сваіх??
  • Мх
    16.01.2025
    бабруйчанін, Ва Украіне яны яшчэ з нямецкімі маторамі і аснашчэннем. У Расеі з пажаранебяспечным але відаць танным кітайскім аснашчэннем. Вось вынік. У нас жа любяць усё рабіць танна любой цаной. Вось і дарабіліся, страцілі чатку рынка.
  • бабруйчанін
    16.01.2025
    Мх, Магчыма))Але нешта мне падаецца гэта ні добрасумленная канкурэнцыя суууседзей)) Да і ні падаецца ведаючы " іх метады"
    ЗША супраць " цягачэй" у Пакістане санкцыі а гэтыя па завядзенцэ ..падпал

Цяпер чытаюць

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць5

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Усе навіны →
Усе навіны

Далай-лама распавёў у сваёй кнізе, што ягоны пераемнік павінен нарадзіцца за межамі Кітая1

Гігін расказаў, што зменіцца практыка пакарання за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў13

У Тадэвуша Кандрусевіча значна пагоршаў стан здароўя4

«На пенсіі скажаце дзякуй». Як беларусы ўкладваюцца ў крыпту1

У Мінску збіраюцца будаваць першы аўтамабільны тунэль. Дзе ён будзе?4

Жыхарка Магілёва паабедала на 160 рублёў. Што яна ела?3

Гайдукевіч: Калі сабака схадзіў у туалет ў людным месцы, а гаспадар пайшоў далей — штраф мінімум 500 даляраў!13

З афіцыйнай біяграфіі Турчына на сайце Саўміна выдалілі інфармацыю пра невядомыя 5 гадоў яго жыцця ў 90-я10

Налёт на кватэру айцішніка: пагражаючы зброяй, патрабавалі крыптавалюту на мільярд рублёў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць5

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць