У Белавежскай пушчы з'явіліся незвычайныя «ледзяныя валасы». Што гэта такое?
Загадку гэтага ўнікальнай прыроднай з'явы ўдалося разгадаць зусім нядаўна.

У Белавежскай пушчы заўважылі так званыя «ледзяныя валасы». Такія незвычайныя ўтварэнні на гнілой драўніне ўзнікаюць у прахалодны перыяд, калі тэмпература трымаецца ў раёне нуля.
Знешне гэтая дзіўная прыродная з'ява нагадвае сівую бараду, а даўжыня асобных «валаскоў» можа дасягаць 20 сантыметраў. Загадку «ледзяных валасоў» вучоным удалося разгадваць толькі ў XXI ст., распавялі ў Белавежскай пушчы.
У 2015 годзе вучоныя даследавалі ледзяныя «валаскі» і выявілі, што вырашальную ролю ў іх утварэнні адыгрывае грыб пад назвай Exidiopsis effusa. У складзе гэтага грыба знаходзяцца асаблівыя рэчывы, якія служаць своеасаблівым цэментам у пабудове такіх ледзяных структур.

Калі вадкасць з драўніны выходзіць праз мікрапоры пад уздзеяннем холаду, ферменты грыба змешваюцца з вільгаццю і не даюць ёй зліпацца ў буйныя крышталі лёду. «Ледзяныя пасмы» растуць, пакуль не скончыцца вадкасць у дрэве або не зменяцца навакольныя ўмовы.
Для росту такой «ледзяной барады» абавязкова павінны супасці некалькі ўмоў — гэта вялікая колькасць вільгаці ў самой драўніне і навакольным паветры, а тэмпература пры гэтым павінна быць блізкай да нуля. Пры найменшым змяненні атмасферных умоў «ледзяныя валасы» хутка распадаюцца і знікаюць.

Гэту ўнікальную прыродную з'яву можна ўбачыць толькі ў Паўночным паўшар'і, паміж 45-й і 50-й паралелямі, і толькі ў шырокалісцевых лясах. Чаму «ледзяныя валасы» не ўтвараюцца на хвойных дрэвах і настолькі патрабавальныя да шыраты, вучоным яшчэ давядзецца высветліць.
-
«Гэта не маё, гэта сябра». Беларус здымае рэакцыю ахоўнікаў метро на фалаімітатары ў заплечніку — відэа збіраюць мільёны праглядаў
-
Сем тыпаў «п’янай асобы»: кім вы становіцеся пад уздзеяннем алкаголю і што гэта азначае?
-
У Сан-Францыска жыве кот, якога завуць Беларусь. Прытым гаспадыня яго — звычайная амерыканка
Каментары