Здароўе11

Дзяўчына рашылася на аперацыю па змене прыкусу. Вось колькі каштавала прыгожая і здаровая ўсмешка

Беларуска расказала ў тыктоку пра свой шлях да правільнага прыкусу. Назвала яна і цэны — такое сабе дазволіць не кожны.

Вераніка апісвае, што ў яе быў складаны выпадак з прыкусам. Сваім блогам яна натхняе іншых і паказвае, што сістэмная праца над сваім здароўем дае добрыя вынікі. Фота: vercurly / Tiktok

Вераніка пачала працаваць над зменай прыкусу яшчэ ў 2021 годзе. Спачатку, расказвае дзяўчына ў тыктоку, яна наведала прыкладна 10 кансультацый у спецыялістаў, што каштавала ёй каля $75. У 2022-м паставіла брэкеты ($1275 плюс $50 за падрыхтоўку да ўстаноўкі).

З 2022 да 2024 года Вераніка насіла брэкеты. Раз на два месяцы ёй трэба было іх карэктаваць, гэта каштавала $100, агулам на карэкцыю яна выдаткавала $750. Цягам гэтых двух гадоў даводзілася лячыць карыес і выдаліць зуб, які немагчыма было аднавіць — у суме дзяўчына аддала за гэта каля $210. Таксама яна пяць разоў рабіла працэдуры па прафесійнай гігіене зубоў — яшчэ мінус $230.

І гэта толькі кветачкі, бо ў 2024-м Вераніка стала рыхтавацца да аперацыі па змене прыкусу. 3D-планаванне аперацыі каштавала ёй $3235, а сама сківічна-тваравая аперацыі на абедзве сківіцы абышлася ў $4275 разам з расходнымі матэрыяламі. І, як папярэджвае Вераніка, гэта яшчэ не канчатковая сума, бо працэс змены прыкусу доўгі. Але дзяўчына разглядае яго як унёсак у здароўе, за які яна будзе сабе ўдзячная пазней.

За што такія грошы? Аперацыю, пра якую ідзе гаворка, Вераніцы зрабілі ў лістападзе 2024-га. Дзяўчыне раскрылі дзёсны і на ніжняй, і на верхняй сківіцы, і адрэзалі кавалкі костак, то-бок пакарацілі абедзве сківіцы. Усё доўжылася шэсць гадзін.

Аднаўленне ад такой аперацыі займае ад некалькіх месяцаў да пары гадоў. Першы час Вераніка магла толькі піць вадкасці і есці крэм-супы — апошнія можна было спажываць толькі з дапамогай шпрыцу. 

Цяпер прайшло ўжо два месяцы, і дзяўчына адчувае сябе лепей:

«У мяне ўжо напалову вярнулася адчувальнасць. Праблемы з харчаваннем пакуль што цалкам не аднавіліся — я ем мяккую ежу і пажадана тую, якую не трэба перажоўваць». 

У рот ставяць спецыяльныя гумкі, каб зафіксаваць палажэнне сківіцы, таксама часткова захоўваецца ацёк. Нягледзячы на такое доўгае аднаўленне, вынікамі аперацыі дзяўчына задаволеная.

За апошнія чатыры гады Вераніка выдаткавала на праблемы з прыкусам больш за $10 тысяч.

Адна з каментатарак намякнула, што гэтыя грошы дзяўчыне далі бацькі: «Не ва ўсіх бацькоў ёсць $8 тысяч вольных. Вы заробкі простых людзей бачылі?»

Але Вераніка зарабіла на аперацыю сама:

«Я таксама просты чалавек. Вось у мяне ёсць праблема — я знайшла сабе працу, я вылучыла на гэта фінансы, я іх адклала і цяпер вырашаю праблему».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Цім
    25.01.2025
    На фота які год: 2021 ці 2025?

Цяпер чытаюць

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць4

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Усе навіны →
Усе навіны

Далай-лама распавёў у сваёй кнізе, што ягоны пераемнік павінен нарадзіцца за межамі Кітая1

Гігін расказаў, што зменіцца практыка пакарання за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў13

У Тадэвуша Кандрусевіча значна пагоршаў стан здароўя4

«На пенсіі скажаце дзякуй». Як беларусы ўкладваюцца ў крыпту1

У Мінску збіраюцца будаваць першы аўтамабільны тунэль. Дзе ён будзе?4

Жыхарка Магілёва паабедала на 160 рублёў. Што яна ела?3

Гайдукевіч: Калі сабака схадзіў у туалет ў людным месцы, а гаспадар пайшоў далей — штраф мінімум 500 даляраў!13

З афіцыйнай біяграфіі Турчына на сайце Саўміна выдалілі інфармацыю пра невядомыя 5 гадоў яго жыцця ў 90-я10

Налёт на кватэру айцішніка: пагражаючы зброяй, патрабавалі крыптавалюту на мільярд рублёў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць4

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць