Грамадства44

Што беларусы куплялі на Wildberries у мінулым годзе?

У Wildberries падвялі вынікі мінулага года для беларускага бізнэсу.

Ілюстрацыйнае фота

Як распавялі Tochka.by у прэс-службе маркетплэйса, кампанія працягвае ўмацоўваць супрацоўніцтва з мясцовымі пастаўшчыкамі. Так, усё больш беларускіх вытворцаў выходзяць у анлайн-сегмент і рэалізуюць сваю прадукцыю праз платформу.

У 2024 годзе аб’ём продажаў павялічыўся на 74,9% у параўнанні з 2023-м, а колькасць зарэгістраваных пастаўшчыкоў з Беларусі вырасла на 17,2%.

Прадукцыя мясцовых вытворцаў становіцца ўсё больш папулярнай як унутры краіны, так і за яе межамі.

За мінулы год продажы беларускіх тавараў на Wildberries павялічыліся на 44% у грашовым эквіваленце. Асабліва высокі рост быў зафіксаваны ў Кыргызстане (+124%), Казахстане (+62%) і Расіі (+41%).

На платформе актыўна развіваюцца беларускія брэнды. Сярод лідараў продажаў:

  • мэбля і тавары для дома — AMI,
  • касметыка — LUXVISAGE, Tashe, AVALON і RELOUIS,
  • адзенне — Mark Formelle і NEVERLATE,
  • шкарпэтачныя вырабы — CONTE Elegant,
  • цацкі — «Полессе»,
  • прадукцыя для інтэр’еру — «Беларускія шпалеры».

У 2024 годзе попыт на анлайн-пакупкі сярод беларусаў вырас на 81% у параўнанні з папярэднім годам.

Найбольш актыўнымі пакупнікамі сталі жыхары Мінскай вобласці, дзе аб’ёмы продажаў павялічыліся амаль у два разы. Таксама значны рост паказалі гродзенцы (+90%), магілёўцы (+85,8%) і берасцейцы (+85,8%).

Што часцей за ўсё куплялі беларусы?

Сярод самых запатрабаваных катэгорый:

  • адзенне, абутак, касметыка і парфума;
  • аўтамабільныя тавары, бялізна, прадукты і тэкстыль для дома.

Акрамя таго, расце цікавасць беларусаў да мотатавараў, садовай тэхнікі і прадукцыі для здароўя.

Каментары4

  • кісё
    06.02.2025
    справілі на "ніжняя бялізна"... ніжняя?) то бок ёсць верхняя бялізна? гэта калі майткі паверх панчох надзець?
  • Віктась
    06.02.2025
    Беларусы сталі больш купляць на вайлберызе таму зніклі чэргі на польскай граніцы
  • seen
    06.02.2025
    Зараз на тып валберысе такія кошты, што часцей у офлайн краме ля дома дзешавей атрымоўваецца.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу2

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка зняў з пасады начальніка Акадэміі МУС1

«Будуць выстаўленыя невыканальныя ўмовы». У Крамлі абмяркоўваюць сцэнары адмовы ад часовага перамір'я5

НАСА скарысталася Марсам як трамплінам, каб разагнаць зонд у бок Юпітэра1

У Івана-Франкоўску адбыўся тэракт, выбухоўка ўзарвалася ў руках падлеткаў3

Ва Украіне загінуў баец, які паходзіў з карэннага новазеландскага народа маары

ЗША спадзяюцца на дапамогу Украіны ў вытворчасці дронаў1

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» праект блогера-канспіролага Віруса3

У Гродзенскім заапарку прачнуліся мядзведзі ВІДЭА1

Зяленскі расказаў пра план па заканчэнні вайны і чырвоныя лініі для Украіны9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу2

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць