Навука і тэхналогіі55

Амерыканская кампанія паказала лятаючы аўтамабіль ВІДЭА

Амерыканская кампанія Alef Aeronautics сцвярджае, што здолела стварыць «першы ў свеце сапраўдны лятаючы аўтамабіль». У новым відэа, якое ўжо разышлося па сеціве, можна ўбачыць, як электрамабіль спачатку едзе па дарозе, а затым узлятае, пералятаючы праз іншае аўто на вуліцы.

Лятаючы электрамабіль Model A ад кампаніі Alef Aeronautics. Фота: Alef Aeronautics

Амерыканская кампанія Alef Aeronautics апублікавала відэа, на якім яе электрамабіль Model A спачатку едзе па дарозе, а потым пералятае праз іншае аўто. Кампанія заяўляе, што гэта першае ў гісторыі відэа, дзе можна заўважыць сапраўдны лятаючы аўтамабіль на звычайнай вуліцы, піша партал Electrec.

Alef Aeronautics распрацоўвае лятаючыя аўтамабілі ўжо каля дзесяці гадоў. У 2017 годзе інвестары такіх кампаній, як Tesla і SpaceX, уклалі ў праект каля $3 млн, а ў 2022 годзе Alef прадставіла першы працоўны прататып Model A. Пасля гэтага кампанія атрымала сертыфікат лётнай прыдатнасці ад Федэральнага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі ЗША і стала першай фірмай, хто афіцыйна прадае лятаючыя аўто праз дылерскія цэнтры.

Цяпер Alef Aeronautics мае ўжо 3300 перадзамоў на Model A, а канчатковы кошт яе складзе каля $300 000. Кампанія заключыла пагадненні з буйнымі вытворцамі авіякампанентаў PUCARA Aero і MYC, якія супрацоўнічаюць з Boeing і Airbus.

Масавая вытворчасць лятаючага аўто, паводле Alef, пачнецца ўжо сёлета, а пасля стартуюць першыя пастаўкі кліентам. 

Каментары5

  • АКАБЧЫК
    25.02.2025
    На Гомсельмашы Бацька зробіць лятаючы трактар
  • Барадзед
    25.02.2025
    Сержант Билко. Летающий танк.
  • А
    25.02.2025
    АКАБЧЫК, ваш бацька працуе на заводзе?

Цяпер чытаюць

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць9

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Усе навіны →
Усе навіны

З 15 сакавіка падаражэе паліва, і гэта пачатак вялікай карэкціроўкі цэнаў2

Якія праблемы грамадства мог бы вырашыць Турчын, калі б ён быў лібералам у цэнтры сістэмы? І ці мог бы?7

У Беларусі ВНУ незаконна збірала даныя студэнтаў — умяшаліся дзяржорганы. Вы такія даныя, імаверна, таксама давалі1

У Віцебску кот-герой абараніў сваю гаспадыню ад ядавітай змяі8

Далай-лама распавёў у сваёй кнізе, што ягоны пераемнік павінен нарадзіцца за межамі Кітая1

Гігін расказаў, што зменіцца практыка пакарання за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў13

У Тадэвуша Кандрусевіча значна пагоршаў стан здароўя4

«На пенсіі скажаце дзякуй». Як беларусы ўкладваюцца ў крыпту1

У Мінску збіраюцца будаваць першы аўтамабільны тунэль. Дзе ён будзе?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць9

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць