Вайна1313

Еўрапейцы прапанавалі свой план, хочуць, каб ЗША да яго далучыліся. Але гатовыя «рыхтавацца да горшага»

У адрозненне ад істэрычнай атмасферы ў Авальным кабінеце 28 лютага, сустрэча ў Ланкастэр-хаусе ў Лондане прайшла ў выключна стрыманай танальнасці. Зяленскі сядзеў у галаве стала, разам са Стармерам, Макронам і Тускам. Францыя прапанавала Расіі ў якасці першага кроку заключыць перамір'е на месяц. 

Уладзімір Зяленскі, Кір Стармер і Эмануэль Макрон. Фота: Justin Tallis — WPA Pool/Getty Images

Еўрапейскія лідары 2 сакавіка былі выключна стрыманыя ў заявах і імкнуліся нічым не справакаваць Дональда Трампа. Але іх пасланне было адназначным: Еўропа будзе абараняць Украіну ўсімі даступнымі сродкамі і заклікае Вашынгтон захаваць адзінства ў гэтым пытанні. Калі не, «важна падрыхтавацца да горшага», як сказала Урсула фон дэр Ляен — гэта значыць, Еўропа будзе супрацьстаяць Расіі ў адзіночку.

Па выніках агучана мінімум дэталяў, але яны паказальныя.

Кір Стармер узяў на сябе ролю перамоўніка між еўрапейцамі і Вашынгтонам. Ён настойваў, што ЗША застаюцца надзейным саюзнікам і намякнуў, што размаўляў з Трампам пра свае планы.

Пасля саміта Стармер сфармуляваў чатыры прынцыповыя пазіцыі краін Еўропы, з Украінай і Брытаніяй уключна: дапамогу Украіне ўзмацніць, Украіна мае быць за сталом перамоваў, мір мае быць такім, каб Расія больш не магла напасці, дапамагаць Украіне будзе «кааліцыя ахвотных».

Стармер заявіў, што Брытанія гатовая задзейнічаць сухапутныя і паветраныя войскі для аперацыі ва Украіне.

Для аказання дапамогі будзе сфарміраваная «кааліцыя ахвотных» — гэта дазволіць пазбегнуць сабатажу з боку траянскіх коней тыпу Венгрыі Орбана.

Урсула фон дэр Ляен заявіла, што Еўрасаюз будзе ўзбройвацца фарсіраванымі тэмпамі.

Туск назваў падзеі 28 лютага ў Белым доме «непрыстойным відовішчам» і заявіў, што «Еўропа прачнулася».

А французскі прэзідэнт Эмануэль Макрон агучыў прапанову Расіі заключыць перамір'е на адзін месяц. План мае на ўвазе «перамір'е ў паветры, на моры і на энергетычнай інфраструктуры».

Пра гэта паведамляе Le Figaro.

Макрон сказаў, што не верыць у пагадненне аб спыненні агню, якое заключаць між сабой амерыканцы й расіяне. Ён перакананы, што Уладзімір Пуцін перш за ўсё будзе спрабаваць пазбавіць Украіну суверэнітэту, у прыватнасці шляхам яе дэмілітарызацыі, піша выданне.

Еўрапейцы прапануюць свой варыянт перамір'я, пры якім можна кантраляваць выкананне ўмоў.

«Трэба разумець, што фронт сёння — гэта эквівалент лініі Парыж-Будапешт [па працягласці]. У выпадку ўсеагульнага спынення агню было б вельмі складана праверыць, ці выконваецца перамір'е па ўсёй лініі фронту», — патлумачыў Макрон. У той жа час выкананне перамір'я, прапанаванага еўрапейцамі, было б лёгка пракантраляваць.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер на прэс-канферэнцыі па выніках саміту еўрапейскіх лідараў па Украіне ў Лондане заявіў, што Вялікабрытанія выдзеліць Украіне 1,6 мільярда фунтаў (1,94 мільярда еўра), каб закупіць больш за пяць тысяч ракет супрацьпаветранай абароны. Яны будуць вырабленыя ў Белфасце (Паўночная Ірландыя), перадае The Guardian.

«Гэта будзе мець жыццёва важнае значэнне для абароны крытычна важнай інфраструктуры цяпер і ўмацуе Украіну ў забеспячэнні міру, калі ён наступіць, таму што мы павінны вучыцца на памылках мінулага. Мы не можам пагадзіцца на такія слабыя пагадненні, як мінскія, якія Расія можа з лёгкасцю парушыць», — сказаў ён.

Стармера спыталі, ці можа ён выключыць канфлікт паміж Вялікабрытаніяй і Расіяй.

«Я не хачу канфлікту ва Украіне, у Еўропе і, вядома, у Злучаным Каралеўстве. Я хачу стабільнасці ў Злучаным Каралеўстве.

Каб забяспечыць гэтую стабільнасць, трэба быць упэўненымі, што мы зможам абараніць пагадненне ва Украіне, таму што наша гісторыя вучыць нас таму, што калі ў Еўропе ўзнікне канфлікт, ён дакаціцца і да нашых берагоў», — адказаў брытанскі прэм'ер.

Ён не пагадзіўся, што ЗША зараз «ненадзейны саюзнік». «Яны былі надзейным саюзнікам на працягу многіх дзесяцігоддзяў і працягваюць ім заставацца».

Адказваючы на пытанне пра рэакцыю ЗША на тое, што ён прапануе, Стармер намякнуў, што ён абмяркоўваў гэта з Трампам падчас іх учорашняй тэлефоннай размовы.

Стармер адзначыў, што на саміце ў Лондане ўзгаднілі чатыры важныя крокі:

Працягваць аказваць Украіне ваенную дапамогу, пакуль ідзе вайна, і ўзмацніць эканамічны ціск на Расію.
Любы трывалы мір павінен забяспечыць суверэнітэт і бяспеку Украіны, і Украіна павінна быць за сталом перамоў.
У выпадку заключэння мірнага пагаднення еўрапейскія лідары будуць імкнуцца прадухіліць любое ўварванне Расіі ва Украіну ў будучыні.
Будзе створана «кааліцыя ахвотных» для абароны Украіны і забеспячэння міру ў краіне.

Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла, што цяпер вельмі важна павялічыць выдаткі на абарону.

«Важна падрыхтавацца да горшага».

Фінальным акордам стала сустрэча Уладзіміра Зяленскага з каралём Карлам III. Яна прайшла выключна паважліва, ніхто прэзідэнта Украіны не буліў за вайсковы дрэс-код.

Каментары13

  • Па ботаксных сусалах
    03.03.2025
    Уводзьце вайсковы кантынгент і ганіце рашысцкую шушару да Сібіры. Іншую мову ванькі не разумеюць.
  • Небінарная (але глыбокая) заклапочанасць
    03.03.2025
    "Урсула фон дэр Ляен заявіла, што Еўрасаюз будзе ўзбройвацца фарсіраванымі тэмпамі." -- хочаца смачна выказацца матам, а потым дадаць: чувакі, вайна ўжо ідзе чацвёрты год, а вы дзе былі ўвесь гэты час? Чаму Еўрасаюз толькі БУДЗЕ ўзбройвацца, а не ўжо зрабіў гэта?
  • США
    03.03.2025
    Ага, сейчас разбежались.
    Будзе створана «кааліцыя ахвотных» для абароны Украіны
    За три года не создали а тут. Хотя добровольных .. В сумме ничего не решили ни к чему не пришли. Пообнимали Зеленского, расслабились. Что и требовалось ожидать.

Цяпер чытаюць

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць4

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Усе навіны →
Усе навіны

Далай-лама распавёў у сваёй кнізе, што ягоны пераемнік павінен нарадзіцца за межамі Кітая1

Гігін расказаў, што зменіцца практыка пакарання за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў13

У Тадэвуша Кандрусевіча значна пагоршаў стан здароўя4

«На пенсіі скажаце дзякуй». Як беларусы ўкладваюцца ў крыпту1

У Мінску збіраюцца будаваць першы аўтамабільны тунэль. Дзе ён будзе?4

Жыхарка Магілёва паабедала на 160 рублёў. Што яна ела?3

Гайдукевіч: Калі сабака схадзіў у туалет ў людным месцы, а гаспадар пайшоў далей — штраф мінімум 500 даляраў!13

З афіцыйнай біяграфіі Турчына на сайце Саўміна выдалілі інфармацыю пра невядомыя 5 гадоў яго жыцця ў 90-я10

Налёт на кватэру айцішніка: пагражаючы зброяй, патрабавалі крыптавалюту на мільярд рублёў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць4

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць