Свет44

Продажы Tesla у Нямеччыне ўпалі на 76% на фоне скандалаў Маска з неадназначнымі жэстамі і падтрымкай ультраправых

Продажы электрамабіляў маркі Tesla у Нямеччыне ў лютым зваліліся на 76% у гадавым выразе, да 1429 штук. Гэта вынікае з дадзеных, якія 5 сакавіка прадставіла Федэральнае аўтамабільнае ведамства Нямеччыны. У цэлым жа продажы электрамабіляў пры гэтым выраслі ў лютым на 18%.

Пратэсная акцыя ў Лос-Анджэлесе. Фота: AP Photo/Etienne Laurent

Эксперты звязваюць пагаршэнне продажаў з выказваннямі заснавальніка кампаніі Ілона Маска і яго актыўнасцю ў адміністрацыі Дональда Трампа, піша The Insider.

Так, напрыклад, Маск павіншаваў лідарку крайне правай партыі «Альтэрнатыва для Германіі» (АдГ) Алісу Вайдэль з добрым вынікам на выбарах у Бундэстаг.

Пасля інаўгурацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ўладальнік кампаній Tesla, SpaceX і сацсеткі Twitter (якую ён пераназваў у Х) Ілан Маск зрабіў рух рукой, падазрона падобны на нацысцкае прывітанне. Пазней сам Маск заявіў, што яго няправільна зразумелі.

Тым не менш, дзеянні Маска справакавалі рэзкую крытыку, у тым ліку сярод жыхароў Нямеччыны.

Папулярнасць электрамабіляў Tesla зніжаецца не толькі ў Нямеччыне. У лютым яе продажу ўпалі ў Францыі, Швецыі, Нарвегіі і Даніі на 42-48%. У Лондане, Барселоне, Лісабоне і Рэйк'явіку прайшлі акцыі пратэсту перад аўтасалонамі кампаніі.

Акцыі Tesla з пачатку года ўпалі на 29%.

Агулам у Еўропе распаўсюджваюцца заклікі да байкоту амерыканскай прадукцыі.

Каментары4

  • движение верное
    06.03.2025
    Всей Европе надо ставить на место зигующих соратников трампа. Объявить бойкот американским товарам.
  • ЮАНотИлон
    06.03.2025
    Масквернен!
  • Жыгуль
    06.03.2025
    На жаль, у гэтага пеўня вялікі запас фінансавай трываласці, трэба байкатаваць не толькі Тэслу.

Цяпер чытаюць

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам17

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Усе навіны →
Усе навіны

У «Мінск-Свеце» зноў патоп: вада льецца з балконаў і затапляе пад'езды5

Стварыць уласны сайт для бізнэсу або блогу нашмат прасцей і танней, чым вы думаеце1

Беларуская падсанкцыйная кампанія закупляе абсталяванне ў ЗША5

Трамп даручыў перагледзець санкцыйную палітыку ЗША

Пуцін і Трамп гаварылі праз тэлефон амаль 2,5 гадзіны16

Інстаграм Вольгі Карач і суполку брэсцкіх таксістаў дадалі да спісу «экстрэмісцкіх матэрыялаў»2

У Польшчы знік беларус. Ён не выходзіць на сувязь з сям'ёй і не з'яўляецца на працы4

«Пул першага» адказаў Украіне на «таракана» 9

«Ён у сейфе ў бяспецы». Ці ўдалося за год прадаць скандальны гадзіннік Франака Вячоркі?14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам17

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць