Грамадства2323

Стала вядома пра гібель «Бульбаша», які ваяваў за Расію

44-гадовы Мікалай Коваль з Рэчыцы загінуў улетку 2024 года.

Мікалай Коваль. Фота: тут і далей з сацсетак

Мікалай Коваль скончыў Гомельскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж кулінарыі і Гомельскі інжынерны інстытут МНС. Адслужыў у паветрана-дэсантных войсках. Некаторы час працаваў у пажарнай аварыйна-выратавальнай часці на аб'екце «Беларуснафты» пад Рэчыцай, быў начальнікам каравула. Пасля стаў індывідуальным прадпрымальнікам.

Вядома, што на Коваля заводзілі крымінальную справу па частцы 1 артыкула 218 («Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці»), але вытворчасць спынілі.

Калі Коваль паехаў ваяваць, невядома. Ён служыў у 254-м мотастралковым палку (в/ч 91704), які дыслакаваўся ў Бранскай вобласці.

У маі 2024-га Коваль быў паранены, трапіў у шпіталь у Белгарадзе. Пасля зноў вярнуўся на вайну, яго прызначылі камандзірам узвода. З 4 ліпеня 2024-га лічыўся зніклым без звестак. 

Пра смерць Мікалая 30 жніўня 2024 года напісала ў сацсетках яго маці — Таццяна Коваль: «Сыночак наш едзе дадому з СВА навечна маладым». 

Коваля пасмяротна ўзнагародзілі Ордэнам мужнасці Расійскай Федэрацыі. У яго засталіся жонка і дзеці. 

Каментары23

  • барадзед
    07.03.2025
    сумна, мог прыехаць дамоў і столькі спраў нарабіць
  • нашы зэкі любяць, кайданы і эмпэрыю...
    07.03.2025
    як заўсёды, нашы зэкі любяць, кайданы і эмпэрыю ...

    "Вядома, што на Коваля заводзілі крымінальную справу па частцы 1 артыкула 218 («Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці»),"
  • Путин
    07.03.2025
    Ну и молодец, спасибо за службу ёпта))))

Цяпер чытаюць

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць5

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Усе навіны →
Усе навіны

Далай-лама распавёў у сваёй кнізе, што ягоны пераемнік павінен нарадзіцца за межамі Кітая1

Гігін расказаў, што зменіцца практыка пакарання за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў13

У Тадэвуша Кандрусевіча значна пагоршаў стан здароўя4

«На пенсіі скажаце дзякуй». Як беларусы ўкладваюцца ў крыпту1

У Мінску збіраюцца будаваць першы аўтамабільны тунэль. Дзе ён будзе?4

Жыхарка Магілёва паабедала на 160 рублёў. Што яна ела?3

Гайдукевіч: Калі сабака схадзіў у туалет ў людным месцы, а гаспадар пайшоў далей — штраф мінімум 500 даляраў!13

З афіцыйнай біяграфіі Турчына на сайце Саўміна выдалілі інфармацыю пра невядомыя 5 гадоў яго жыцця ў 90-я10

Налёт на кватэру айцішніка: пагражаючы зброяй, патрабавалі крыптавалюту на мільярд рублёў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць5

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць