Жонка Джына Хэкмана памерла ад рэдкага віруса, які перадаецца праз грызуноў. А Хэкман — праз тыдзень, каля яе
Паводле вынікаў судова-медыцынскай экспертызы, 95-гадовы акцёр Джын Хэкман і яго 65-гадовая жонка, піяністка Бэтсі Аракава, памерлі па натуральных прычынах. Цела Хэкмена было знойдзена ў яго доме ў Санта-Фэ 27 лютага, побач з ім знаходзілася цела яго жонкі, піша Бі-бі-сі.

Эксперты ўстанавілі, што Аракава памерла першай, 11 лютага, ад хантавіруснага лёгачнага сіндрому — рэдкага захворвання, якое перадаецца ад грызуноў і паражае лёгкія. У доме былі выяўлены сляды прысутнасці грызуноў, што магло прывесці да заражэння.
Прычынай смерці самога Хэкмана стала гіпертанія на фоне хваробы Альцгеймера. Паводле заключэння судмедэксперта Хэзер Джарэл, смерць наступіла, верагодна, 18 лютага, праз тыдзень пасля смерці яго жонкі; дакладна вызначыць час смерці немагчыма. Праз хваробу Альцгеймера Хэкман мог не ўсведамляць, што яго жонка памерла.
У доме таксама быў знойдзены мёртвы сабака пары. Прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя Нью-Мексіка паведаміла, што сабакі не заражаюцца хантавірусам. У кухні дома была выяўлена ўцечка газу, але, паводле шэрыфа акругі Санта-Фэ Эйдэна Мендосы, яна была нязначнай.
Расследаванне працягваецца, у прыватнасці, чакаюцца вынікі ўскрыцця сабакі, каб вызначыць прычыну яго смерці.
Каментары