Як мінімум 14 чалавек загінулі ў выніку начных расійскіх удараў па Украіне
У ноч на суботу расійская армія нанесла масіраваныя ўдары па Харкаўскай вобласці і горадзе Дабраполле ў Данецкай вобласці.

У выніку атак загінулі 14 чалавек (11 з іх — у Дабраполлі), яшчэ 37 атрымалі раненні.
Украінскія вайскоўцы заявілі, што перахапілі 79 з 145 расійскіх дронаў, а астатнія, верагодна, былі нейтралізаваныя сродкамі радыёэлектроннай барацьбы.
Таксама Узброеныя сілы РФ выкарысталі ракеты «Іскандэр-М» і «Іскандэр-К».
Каментары