У наступныя дні чакаецца пагаршэнне надвор'я, пахаладае, будзе нават мокры снег
Прагноз надвор'я па Беларусі на 12—14 сакавіка.

У сераду па паўднёвым усходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу +1..+7°С, па поўначы ў асобных раёнах 0..-2°С, максімальная днём складзе ад +8°С па поўначы да +19°С па поўдні Беларусі.
13 сакавіка днём у асобных раёнах чакаюцца моцныя дажджы, днём па паўднёвым усходзе краіны месцамі навальніцы. Ноччу складзе ад -1°С па поўначы да +9°С па паўднёвым захадзе, максімальная днём будзе ад +11°С па захадзе да +19°С па паўднёвым усходзе краіны.
14 сакавіка, у пятніцу, чакаецца пагаршэнне ўмоў надвор'я. Днём адаб'ецца ўплыў прахалодных няўстойлівых паветраных мас, якія распаўсюджваюцца з поўначы Еўропы. Воблачна з праясненнямі. Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі, месцамі моцныя ападкі, днём месцамі па рэспубліцы пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег).
Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад 0°С па поўначы да +11°С па паўднёвым усходзе, днём у паўднёвых раёнах Беларусі да +13°С.
Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле yr.no

Каментары