На кастынг «Міс Беларусь» прыйшла двайнік прэс-сакратаркі АНТ Рамбальскай
А на сам конкурс аб'явілі данабор — знізілі планку патрабаванняў.

Конкурс «Міс Беларусь», які арганізуе дзяржаўны канал АНТ разам з Нацыянальнай школай прыгажосці, цяпер праводзіць кастынгі. На адзін з іх, у Мінску, прыйшла дзяўчына, вельмі падобная да прэс-сакратаркі АНТ і скульптаркі Ірыны Рамбальскай.
Гэта мінчанка Аліна Чычэрына. Сёлета яна была фіналісткай конкурса «Міс Мінск». Скончыла МДЛУ, працавала мадэллю на модных паказах.
Звычайна на конкурс запрашаюць дзяўчат ва ўзросце ад 18 да 24 год і ростам не ніжэй за 174 сантыметры. Але цяпер планку вырашылі змяніць — тым, каму да 27, далі яшчэ адзін шанс. Арганізатары тлумачаць, што зрабілі гэта з аглядкай на міжнародныя конкурсы, дзе з узростам не так строга. Але, магчыма, сёлета не знайшлося дастаткова ўдзельніц, якія адпавядалі б патрабаванням.
Мастацкая кіраўніца Нацыянальнай школы прыгажосці Бажэна Ярэміч, якую на дзяржаўных мерапрыемствах раней садзілі побач з Міхаілам Мясніковічам, анансавала, што могуць знізіць планку і па росце — на 2 сантыметры.
-
«Гэта не маё, гэта сябра». Беларус здымае рэакцыю ахоўнікаў метро на фалаімітатары ў заплечніку — відэа збіраюць мільёны праглядаў
-
Сем тыпаў «п’янай асобы»: кім вы становіцеся пад уздзеяннем алкаголю і што гэта азначае?
-
У Сан-Францыска жыве кот, якога завуць Беларусь. Прытым гаспадыня яго — звычайная амерыканка
Каментары
а
я
кр*сата
как только разведусь с азаренко-бондаревой, так сразу женюсь на них
пэйсэ. Дизайнер уже сочувствует им