Грамадства1616

МЗС Ізраіля асудзіў прызначэнне Гігіна ў Нацыянальную бібліятэку

МЗС Ізраіля асудзіў прызначэнне Вадзіма Гігіна дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, як вынікае з паведамлення прэс-сакратара МЗС Ліёра Хаята. Прычына — антысеміцкія выказванні Гігіна.

«У святле яго антысеміцкіх заяў і адмаўлення Халакосту з розных нагод у мінулым у справаздачы аб ацэнцы антысемітызму міністэрства ў справах дыяспары за 2021 год Вадзім Гігін згадваецца як чалавек, які спрыяў выключэнню яўрэйскай памяці, якая ёсць неад'емнай часткай памяці пра Халакост», — гаворыцца ў паведамленні.

У ведамстве падкрэслілі, што «падстаў для прызначэння такой асобы на пасаду дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі няма».

Вядучыя ізраільскія СМІ факт прызначэння «антысеміта і адмаўляльніка Халакосту» Гігіна назвалі «вельмі дзіўным і незразумелым».

Каментары16

  • Paliašuk
    09.06.2023
    Тое пачуццё, калі МЗС замежнай дзяржавы шарыць за культуру лепей, чым ціпа беларускі мінкульт. Было б добра, каб Ізраіль націснуў праз якога-небудзь Зінгмана, і гігін са сваёй таксічнасцю мог свяціцца толькі на бт, якое ніхто не глядзіць.
  • Блр
    09.06.2023
    Хіба ізраіль не прызнаў лукашэску разам са швайцарыяй?
  • mikola
    09.06.2023
    Niczoga dziunaga......geta za fashysty......

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу13

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу

Усе навіны →
Усе навіны

У нямецкім бундэстагу працаваў рэлакант з Расіі з сувязямі ў ФСБ5

Мінск увайшоў у топ-20 гарадоў свету, найлепшых для прагулак9

Мінчук абурыўся кантынгентам у сталічным метро: Усе з новымі айфонамі, але не могуць дазволіць сабе танную машыну ці паездкі на таксі?24

Двухрублёвую манету прадаюць на аўкцыёне за 490 рублёў. Чаму так дорага?

Трамп заявіў, што ягоныя прадстаўнікі едуць у Расію «проста цяпер»3

У Польшчы хочуць увесці падатак для бігтэхаў, але ЗША гэта не падабаецца2

«Я баялася, што яна будзе выглядаць менавіта так». Беларуска два гады шукала магілу сваёй бабулі ў Польшчы — і нарэшце знайшла3

Халезін: Жыццё пасля смерці існуе, мы ўсе жывём у грыбной матрыцы23

Лукашэнка зняў з пасады начальніка Акадэміі МУС1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу13

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць