Грамадства99

«Каб не размова пра грошы за канапай, я б яго не пазнала». Зняволеная расказала пра сустрэчу з Ціханоўскім у турэмным цягніку

Алеся Буневіч, дырэктарка віленскай крамы А2.print, якая адсядзела ў Беларусі за дапамогу ў эвакуацыі людзей з краіны, расказала, як сустрэла на этапе Сяргея Ціханоўскага.

Скрыншот з відэа, якое з’явілася ў ліпені 2023 года, каб зняпраўдзіць чуткі пра смерць Ціханоўскага. Крыніца: progomel.by

«Я праходзіла міма яго ў прыбіральню. Мусіла нешта яму сказаць, і не знайшла нічога лепшага, як «Прывітанне ад экстрэмістаў Маладзечна!» Проста дурніца, як можна было такое ляпнуць?! Вяртаюся, і ён запытвае, па якой я справе праходжу. А я яшчэ не адвыкла ад свайго артыкула па тэрарызме, дык і кажу яму, такая дзяўчынка ў акулярчыках і з коскамі — тэрарызм!» — кажа Буневіч.

Паводле яе слоў, Сяргей моцна змяніўся ў зняволенні, яго цяжка пазнаць.

«Ён быў схуднелы, змарнелы тварам, меў зямлісты колер твару. Каб не голас і размова пра грошы за канапай, я б яго, напэўна, не пазнала. Гэта быў дзень яго народзінаў, 18 жніўня, яго этапавалі ў крытую турму ў Жодзіна. Для мяне гэтая сустрэча была класным знакам, што ўсё будзе добра. Сяргей вельмі баявы, хаця і глядзець на яго было балюча, але ўнутраная моц адчувалася ў размове з канваірамі, якую я трохі чула. Ён не апускае рукі», — кажа Алеся.

@nashaniva «Быў схуднелы і змарнелы». Што з Ціханоўскім у турме? #беларусь #беларусьсейчас #лукашенко #тихановский #минск #нашаніва #тихановская ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Сяргей Ціханоўскі ў снежні 2021-га быў асуджаны на 18 гадоў калоніі. Пазней да яго тэрміну дадалі яшчэ паўтара года — за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі». Сям'я не атрымлівае ад яго ніякіх звестак. 

Чытайце артыкул цалкам:

«Кадэбіст у чорных скураных пальчатках задаваў пытанні, і калі я не адказвала, пачынаў мяне душыць»

Каментары9

  • а бо жах на
    02.07.2024
    у жаха вяликия вочы (ци як там?) + яшчэ акуляры

    + (ци - ?) пажалейка уключана на поуную поуную
  • антэнны вані э.-та дауно бачны з космаса ужэ
    02.07.2024
    Дык што ж там з тымі грашыма, майця крышачку цярпення) цярпіла вы ці дзе?) вось адкінецца сірога, устрэціцца з ### тэт-,як гаворыцца,а-тэт... вось тады можа ўдаўлятварыця сваю цікавасць трохі і вы)
  • 3 девицы под окном...
    02.07.2024
    яшчэ раз.. калі да некага ўсё яшчэ не дайшло - https://www.youtube.com/watch?v=23giorjh4kg - Пратэстанцкі пастар на малітоўным спатканні ў Латвіі ў 2019 годзе прадказаў рэвалюцыйныя падзеі ў Беларусі ў 2020-м, прыход "мужа і жонкі" і назваў імя "Святлана".

    у разумных людзей у тым ліку пасля прагляду гэтага роліка нарэшце расплюшчваліся вочы. то бок яны хай і запозна, але разумелі, што "муж і жонка" зусім невыпадковыя былі, як бы не намагаліся гэта прадставіць праз год

Цяпер чытаюць

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы4

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы

Усе навіны →
Усе навіны

Патэнцыйныя патрабаванні Расіі на перамовах уключаюць «дэмантаж кіеўскага рэжыму»8

Расійскія прапагандысты паказалі Пуціна ў Курскай вобласці7

Вольга Карач пахвалілася новай працай. Яна звязана з ядзернай зброяй8

У нямецкім бундэстагу працаваў рэлакант з Расіі з сувязямі ў ФСБ5

Мінск увайшоў у топ-20 гарадоў свету, найлепшых для прагулак9

Мінчук абурыўся кантынгентам у сталічным метро: Усе з новымі айфонамі, але не могуць дазволіць сабе танную машыну ці паездкі на таксі?24

Двухрублёвую манету прадаюць на аўкцыёне за 490 рублёў. Чаму так дорага?

Трамп заявіў, што ягоныя прадстаўнікі едуць у Расію «проста цяпер»3

У Польшчы хочуць увесці падатак для бігтэхаў, але ЗША гэта не падабаецца2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы4

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць