Грамадства66

Мінабароны закупляе дроны амаль у 30 разоў даражэй за рынкавы кошт

Мінабароны Беларусі плануе закупіць партыю FPV-дронаў. Па інфармацыі рэсурса «Беларускі Гаюн», Мінабароны плануе новыя закупкі беспілотных лятальных апаратаў для патрэб арміі. Да канца 2024 года ведамствам плануецца закупка 16 БЛА Chimera CX10.

Паводле адкрытых крыніц, Chimera CX10 — гэта 10-цалевы FPV-дрон вялікай далёкасці кітайскай кампаніі iFlight. Можа развіваць хуткасць да 140 км/г і несці карысную нагрузку ад 1,5 кг да 2,5 кг. Максімальная вышыня ўзлёту — 6000 м. 

У афіцыйнай інтэрнэт-краме кампаніі адзін БЛА Chimera CX10 каштуе  $329,99. Аднак Мінабароны плануе выдаткаваць на закупку каля 460 000 рублёў, або па $8951 за адзін беспілотнік. 

Канал піша, што разбежка ў цэнах можа быць звязана альбо з закупкай дадатковых камплектуючых для БЛА (батарэй і іншае), альбо з карупцыяй пры правядзенні закупкі. 

Можна меркаваць, што БЛА Chimera CX10 будуць выкарыстоўвацца для падрыхтоўкі аператараў FPV-дронаў у УС РБ. 

На сайце вытворцы БЛА гаворыцца, што прадукцыя iFlight можа выкарыстоўвацца толькі ў грамадзянскіх мэтах. А любое прамое або ўскоснае выкарыстанне БЛА ў «любых ваенных баявых мэтах або выкарыстанне, звязанае з ваеннымі баявымі дзеяннямі», забаронена.

Каментары6

  • leha
    09.07.2024
    не кажучы, што на афіцыйным сайце iFlight яны ўжо ў 1.5 раза даражэйшыя чым можна купіць на banggood ці аліэкспрэс. ну і гэта яўна аналагавая версія, можа яны лічбавую хочуць, тады будзе +150-300 і +500 на акуляры, ну яшчэ батарэй накінуць і запчастак. да 2000 тысяч можна нагнаць, але 9000😕
  • Мірны жыхар
    09.07.2024
    Паважаны Гаюн і Наша Ніва. Адкажыце калі ласка, што лепш: новая дача ў міністра Хрэніна, ці +50 дронаў у расейскіх войскаў?
  • Сымон
    09.07.2024
    Эксперыментаванне з опцыямі на сайце shop.iflight.com дазваляе дагнаць кошт дрона да $1104/адзінку + $100/дастаўку. Карацей кажучы - Хрэнін і ягоная кампанія з разнастайных Муравейкаў відавочна нясхільныя пагражаць прарубіць сувалкскі калідор і закідаць бандэраўцаў ядравымі іскандэрамі проста "за ідэю"

Цяпер чытаюць

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы7

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы

Усе навіны →
Усе навіны

Патэнцыйныя патрабаванні Расіі на перамовах уключаюць «дэмантаж кіеўскага рэжыму»8

Расійскія прапагандысты паказалі Пуціна ў Курскай вобласці7

Вольга Карач пахвалілася новай працай. Яна звязана з ядзернай зброяй8

У нямецкім бундэстагу працаваў рэлакант з Расіі з сувязямі ў ФСБ5

Мінск увайшоў у топ-20 гарадоў свету, найлепшых для прагулак9

Мінчук абурыўся кантынгентам у сталічным метро: Усе з новымі айфонамі, але не могуць дазволіць сабе танную машыну ці паездкі на таксі?24

Двухрублёвую манету прадаюць на аўкцыёне за 490 рублёў. Чаму так дорага?

Трамп заявіў, што ягоныя прадстаўнікі едуць у Расію «проста цяпер»3

У Польшчы хочуць увесці падатак для бігтэхаў, але ЗША гэта не падабаецца2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы7

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць