Грамадства7171

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі Мікалай апошнім часам бярэ актыўны ўдзел у прапагандысцкай кампаніі свайго бацькі, якая вядзецца перад ягоным «пераабраннем», прызначаным на 26 студзеня наступнага года. Падчас канцэртаў у рамках «Марафона адзінства» ён звычайна грае на раялі, а перад чарговым выступленнем у Віцебску прапагандысты з БелТА ўзялі ў яго першае інтэрв'ю.

Мікалай Лукашэнка. Фота: БелТА

Сярод іншага падчас размовы згадалі, што Аляксандр Лукашэнка жартам называў малодшага сына «галоўным апазіцыянерам у сям'і», і пацікавіліся, у чым гэта праяўляецца.

Аказалася, што Колева апазіцыйнасць у тым, што ён чытае розныя крыніцы інфармацыі і на аснове гэтага стараецца «сфармаваць максімальна аб'ектыўнае меркаванне пра ўсе падзеі».

Пры гэтым ён, маўляў, мае магчымасць «сказаць тое, што я бачу, прамалінейна. І я ніколі не змаўчу, калі я ў чымсьці ўпэўнены». А паколькі нібыта часта выказвае сваё меркаванне, то таму яго і можна назваць «апазіцыянерам».

@nashaniva Коля Лукашэнка расказаў, у чым ягоная апазіцыйнасць да бацькі #беларусь #колялукашенко #лукашенко #нашаніва #белорусы #николайлукашенко #лукашенко #нашаніва ♬ Naughty, evil, dubious and comical songs(1264665) - MATSU

З наступных слоў, аднак, выглядае, што гэтая «апазіцыйнасць» не распаўсюджваецца на стаўленне да бацькі і ягонай палітыкі. 

«Але я не магу быць апазіцыянерам у адносінах да дзяржавы, да кіраўніка нашай дзяржавы, таму што я яго абсалютная копія. Некаторыя людзі кажуць, што я адрозніваюся ад свайго бацькі. Але гэтыя людзі ці не ведаюць мяне, ці не ведаюць майго бацькі», — заяўляе Лукашэнка-малодшы.

І хоць, паводле ягоных слоў, ён «ніколі не пераносіць нейкіх ілжывых захапленняў», бацьку ён лічыць «вялікім абсалютна чалавекам».

Прытым не адмаўляе, што бацька будзе мець вырашальны ўплыў і на яго асабістае жыццё, у тым ліку ў справе выбару спадарожніцы жыцця: 

«Не сумняваюся, што да пытанняў майго асабістага жыцця ён будзе ставіцца з вельмі вялікай увагай. Вядома, я яму цалкам давяраю і прыслухоўваюся да яго меркавання. Многія падлеткі спрабуюць адпрэчваць меркаванне бацькоў. Можа быць, калісьці ў мяне такое і было, але дакладна не цяпер. Я з абсалютнай павагай і вельмі вялікай увагай стаўлюся да парад бацькі. Не проста таму, што так трэба і прынята, а таму што я ў гэтым пераканаўся на прыкладзе многіх падзей: ад самых глабальных да самых маленькіх, асабістых».

Каментары71

  • бла-бла-бла шмат бабла
    30.11.2024
    "Не проста таму, што так трэба і прынята, а таму што.."

    таму, што шмат у яго бабла
  • ,,
    30.11.2024
    "прапагандысты з БелТА ўзялі ў яго першае інтэрв'ю"
    ...
    ацечэственныя прапагандысты, у адрозненне ад расейскіх, толькі зараз былі дапушчаны да цела?
  • clown
    30.11.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы7

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы

Усе навіны →
Усе навіны

Патэнцыйныя патрабаванні Расіі на перамовах уключаюць «дэмантаж кіеўскага рэжыму»8

Расійскія прапагандысты паказалі Пуціна ў Курскай вобласці7

Вольга Карач пахвалілася новай працай. Яна звязана з ядзернай зброяй8

У нямецкім бундэстагу працаваў рэлакант з Расіі з сувязямі ў ФСБ5

Мінск увайшоў у топ-20 гарадоў свету, найлепшых для прагулак9

Мінчук абурыўся кантынгентам у сталічным метро: Усе з новымі айфонамі, але не могуць дазволіць сабе танную машыну ці паездкі на таксі?24

Двухрублёвую манету прадаюць на аўкцыёне за 490 рублёў. Чаму так дорага?

Трамп заявіў, што ягоныя прадстаўнікі едуць у Расію «проста цяпер»3

У Польшчы хочуць увесці падатак для бігтэхаў, але ЗША гэта не падабаецца2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы7

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць