Грамадства55

Міліцыянтка, якая выконвае песні нявесткі Лукашэнкі, — былая жонка палітвязня

Адна з тых, хто выконвае песні Ганны Сялук (сцэнічны псеўданім малодшай нявесткі Лукашэнкі) — лейтэнант міліцыі Ганна Благава. Яе цяпер ва ўсю круцяць па БТ і заказваюць на асабліва важныя ідэалагічныя мерапрыемствы.

Альянс расследавальнікаў Беларусі высветліў, што Благава — гэта таксама псеўданім, за якім хаваецца Гунь Ганна Анатолеўна, якая распачала сваю міліцэйска-творчую кар'еру досыць даўно, з таго часу яна паспела паўдзельнічаць у розных конкурсах.

Местачковы музычны Алімп Ганна Благава-Гунь імкліва заваявала толькі ў 2020 годзе. Яна стала выконваць песні Ганны Сялук-Лукашэнкі. І ўзнагароды пасыпаліся як з рога багацця.

Усё пачалося з таго, што Ганна прыслухалася да парады свайго мужа (цяпер ужо былога) Сяргея Гуня, уладальніка івэнт-агенцтва: замовіць некалькі песень у тады яшчэ нікому невядомай Ганны Сялук. Гэта прывяло Ганну Благаву на галоўныя падмосткі краіны. І стала пачаткам творчага дуэта з Сялук і завяршэннем сямейнага саюза з Сяргеем Гунем.

У 2020-м Сяргей адкрыта выступіў за перамены ў краіне. Затым Сяргею далі яшчэ і рэальны тэрмін — 2,5 года па артыкуле 130 ч. 1 КК (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці). Мужчына адбываў тэрмін у калоніі «Віцьба», паўгода ён правёў у ШІЗА. Пасля вызвалення Сяргей быў вымушаны пераехаць у Варшаву.

Каментары5

  • feafania
    26.12.2024
    Гэта ж трэба такі псэўданым падабраць. Памятаю, чытала, як расейскі поп, прысланы ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя на Слутчыну абарочваць беларусаў у расейскае праваслаўе, ніяк ня мог зразумець, чаму беларусы чорта называюць такім добрым словам - благі.
  • відьмаявідьма
    26.12.2024
    feafania, ну. кожны раз, як чую (чытаю) іхнае (возвышенное)) "благо-дарю" (а некаторыя так і пішуць - раздзельна - тыпу дораць асобае блага)) думаю - якія ж вы ў-богія

    і такіх слоў (якія маюць супрацьлеглае значэнне) хапае ў расейскай
  • Майор В.В.Чихайло
    26.12.2024
    даведка,
    так после одного из совещаний в бане и получила. Она ведь работящая, какое задание ни прикажешь - все исполнит. Заслужила, службой на передке правопорядка.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу13

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук абурыўся кантынгентам у сталічным метро: Усе з новымі айфонамі, але не могуць дазволіць сабе танную машыну ці паездкі на таксі?24

Двухрублёвую манету прадаюць на аўкцыёне за 490 рублёў. Чаму так дорага?

Трамп заявіў, што ягоныя прадстаўнікі едуць у Расію «проста цяпер»3

У Польшчы хочуць увесці падатак для бігтэхаў, але ЗША гэта не падабаецца2

«Я баялася, што яна будзе выглядаць менавіта так». Беларуска два гады шукала магілу сваёй бабулі ў Польшчы — і нарэшце знайшла3

Халезін: Жыццё пасля смерці існуе, мы ўсе жывём у грыбной матрыцы23

Лукашэнка зняў з пасады начальніка Акадэміі МУС1

«Будуць выстаўленыя невыканальныя ўмовы». У Крамлі абмяркоўваюць сцэнары адмовы ад часовага перамір'я5

НАСА скарысталася Марсам як трамплінам, каб разагнаць зонд у бок Юпітэра1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу13

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць