Грамадства66

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Сэнс туманнага развітальнага пісьма знакамітага беларускага аўдытара Паўла Лашчанкі робіцца ясным з улікам новай інфармацыі — шматгадовы кіраўнік знайшоўся ў СІЗА па палітычным артыкуле.

Павел Лашчанка. Фота: b1.by

EY (Ernst&Young) — аўдытарская кампанія з «вялікай чацвёркі». Працуе ў сферы аўдыту, падаткаабкладання, аказвае юрыдычныя паслугі для бізнэсу. Без ацэнкі EY у Беларусі не магла прайсці ніводная сур'ёзная ўгода па пакупцы або зліцці бізнэсу. EY быў адным з асноўных лакаматываў і тлумачальнікаў у справе прасоўвання перадавых фінансавых стандартаў і справаздачнасці. Шматгадовым кіраўнічым партнёрам EY у Беларусі быў Павел Лашчанка. Пасля 2022 года кампанія стала называцца B1. 

«Наша Ніва» паведамляла пра цьмяны ліст, які на мінулым тыдні ад B1 атрымалі супрацоўнікі і партнёры кампаніі. 

«Павел Лашчанка ў сілу асабістых абставін больш не можа працягваць работу на гэтай пасадзе, — гаварылася ў лісце. — Унёсак Паўла ў развіццё нашай кампаніі неацэнны: ён стаяў ля самых вытокаў і сфармаваў цудоўную каманду прафесіяналаў, якія дасягнулі неймаверных поспехаў». 

Ні ў лісце, ні ў раздзеле «навіны» на сайце арганізацыі не прыводзілася таксама ніякай уласнай цытаты ці звароту Лашчанкі з нагоды заканчэння работы ў кампаніі, якой ён аддаў некалькі дзясяткаў гадоў жыцця.

Цяпер «Нашай Ніве» стала ясна, у чым прычына. 

Аказваецца, ужо два месяцы Павел Лашчанка знаходзіцца ў СІЗА па абвінавачванні ў адным з палітычных артыкулаў. 

Па словах нашых суразмоўцаў, Лашчанку ўспомнілі 2020 год. 

У 2020 годзе, у разгар збіцця грамадзян міліцыяй, за подпісам Лашчанкі выйшаў ліст да кіраўнікоў сілавых і дзяржаўных органаў, у якім ён выказаў сумнеў у агучаных Ярмошынай лічбах, а таксама заклікаў усіх адумацца і вярнуцца да законнасці. 

Каментары6

  • Баблосікі муцяцца
    03.02.2025
    А Лашчанка апынуўся Чалавекам, а не скотам... У адрозненне ад астатніх аматараў бабла з кампаніі Ernst&Young. Рэспект і павага яму.
  • мафія лютуе
    03.02.2025
    Чорныя і шэрыя схемы + інагда не да законаў = аўдыту і юрыдычных паслуг засталося менш чым на тры дні. Не ўпісваецца гэты прафесіянал у існуючыя бандыцкія парадкі. Калі такія людзі сядзяць у СІЗА, а сапраўдныя злодзеі - у Доме ўраду, то дзяржава ці што там зараз на замест яе смяротна хворая.
  • Тутэйшы
    03.02.2025
    У краіне дзе не да законаў, вядома пасадзяць за патрабаванні законнасці.

Цяпер чытаюць

Патэнцыйныя патрабаванні Расіі на перамовах уключаюць «дэмантаж кіеўскага рэжыму»4

Патэнцыйныя патрабаванні Расіі на перамовах уключаюць «дэмантаж кіеўскага рэжыму»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску збіраюцца будаваць першы аўтамабільны тунэль. Дзе ён будзе?4

Жыхарка Магілёва паабедала на 160 рублёў. Што яна ела?3

Гайдукевіч: Калі сабака схадзіў у туалет ў людным месцы, а гаспадар пайшоў далей — штраф мінімум 500 даляраў!13

З афіцыйнай біяграфіі Турчына на сайце Саўміна выдалілі інфармацыю пра невядомыя 5 гадоў яго жыцця ў 90-я9

Налёт на кватэру айцішніка: пагражаючы зброяй, патрабавалі крыптавалюту на мільярд рублёў3

На выбарах у Грэнландыі перамагла партыя, якая выступае за саюз з Даніяй

«Калі б гэты патэнцыял правільна скіравалі, мы б зламалі іх». Гутарка з экс-сілавіком, які быў паранены на пратэстах 2020-га5

Ціханоўская: 287 дзяржаўных прадпрыемстваў вырабляюць зброю для Расіі4

«Мы ж браты». Даведаліся, навошта для школ Магілёўскага раёна закупілі расійскія сцягі20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Патэнцыйныя патрабаванні Расіі на перамовах уключаюць «дэмантаж кіеўскага рэжыму»4

Патэнцыйныя патрабаванні Расіі на перамовах уключаюць «дэмантаж кіеўскага рэжыму»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць