Здароўе66

«Я з той жменькі людзей, у якіх алергія на ўласны аргазм»

На сіндром пасляаргазмавага недамагання пакутуе каля 50 мужчын у свеце. Што яны адчуваюць?

Гісторыю 22-гадовага мужчыны з Ізраіля, які з 14-гадовага ўзросту пакутаваў на рэдкую хваробу, расказала выданне DailyMail. Кожны раз пасля эякуляцыі малады чалавек адчуваў дзікую стому, болі ў мышцах, слёзацячэнне і стан, калі мозг не працуе. Сімптомы захоўваліся некалькі гадзін ці некалькі дзён пасля сэксу, мастурбацыі і нават пасля начных палюцый.

Дзіўнае захворванне ўскладніла яго жыццё, ён баяўся інтымных адносін. Пасля доўгіх гадоў пакут ад дэпрэсіі і трывожнасці ён звярнуўся да дактароў, каб высветліць, што можа быць прычынай яго стану.

Спецыялісты вызначылі, што мужчына мае вельмі рэдкае захворванне, на якое пакутуе прыкладна адзін на 100 мільёнаў мужчын — сіндром постаргазмічнага недамагання (postorgasmic illness syndrome — POIS).

Гэтае захворванне ўпершыню апісаў нідэрландскі неўрапсіхіятр Марсель Вальдынгер (Marcel Waldinger) у 2002 годзе і вызначыў крытэрыі дыягностыкі. Да іх адносяцца грыпападобныя сімптомы, якія ўзнікаюць па меншай меры пасля дзевяці з дзесяці эякуляцый на працягу некалькіх хвілін або гадзін, доўжацца ад двух да сямі дзён і самі сабою спыняюцца.

Большасць пацыентаў адчуваюць стомленасць і болі, але ў некаторых развіваюцца сур’ёзныя сімптомы, такія як тахікардыя ці парушэнні маўлення.

У некаторых мужчын POIS пачынае праяўляцца ў перыяд палавога выспявання, у іншых — пазней. Зафіксаваны выпадак яго праяўлення праз 20 гадоў пасля палавога выспявання. У адных пацыентаў сіндром узнік «імгненна» на працягу сутак, у іншых развіваўся паступова на працягу ад паўгода да года.

Дакладная прычына POIS невядомая. Некаторыя мяркуюць, што ён выкліканы аўтаімуннай рэакцыяй арганізма, калі ён памылкова ўспрымае ўласную сперму як пагрозу і выпрацоўвае антыцелы супраць яе. Гэта можа выклікаць запаленчую або алергічную рэакцыю.

Іншыя падазраюць, што прычына ў гарманальным дысбалансе, напрыклад, парушэнні ў працы тэстастэрону або іншых нейрамедыятараў. Таксама магчымыя і іншыя прычыны, але пакуль даследаванні не даюць дакладнага адказу.

Пра выпадак ізраільскага мужчыны дактары расказалі ў артыкуле, надрукаваным у American Journal of Case Reports. Як паведамляецца, мужчына звярнуўся па медыцынскую дапамогу пасля таго, як прачытаў пра алергію на сперму. Аднак аналіз паказаў адмоўны вынік.

Дактары западозрылі, што ягоныя аргазмы маглі актывізаваць тучныя клеткі (mast cells) — імунныя клеткі, якія знаходзяцца ў злучальных тканках арганізма і звычайна рэагуюць на вірусы і бактэрыі. Іх актывацыя выклікае алергічныя рэакцыі: галаўны боль, сверб, млоснасць і іншыя сімптомы, падобныя да POIS.

Як паведамляецца, пацыенту прызначылі Ксалар (омалізумаб) — прэпарат, які звычайна выкарыстоўваецца для лячэння алергіі і астмы. Ён блакуе антыцелы імунаглабуліну Е (IgE) і не дае ім звязвацца з тучнымі клеткамі і выклікаць алергічныя рэакцыі.

Пасля сямі месяцаў тэрапіі сімптомы зніклі. Мужчына паведаміў, што цяпер можа мець інтымнае жыццё без наступстваў.

Гэта ўсяго другі вядомы выпадак поспеху Ксалара ў лекаванні POIS. Упершыню ён быў выкарыстаны ў 33-гадовага мужчыны з Турцыі, які пакутаваў на грыпападобныя сімптомы на працягу сямі дзён пасля кожнай эякуляцыі.

Аўтары адзначаюць, што з моманту выяўлення POIS больш за 20 гадоў таму ва ўсім свеце было зарэгістравана толькі каля 50 выпадкаў гэтай хваробы.

Каментары6

  • Настоящая жэнщына!
    05.02.2025
    Патамушта мужчына должен многа чево!Аргазм - этат как канфетка, за праделанный труд!Если павизет, и галава у миня балеть не будет!
  • нядобрай ночы
    06.02.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Хуткая дапамога
    06.02.2025
    У нас такое и за болезнь не признают, лечить станут как ОРВИ, максимум!

Цяпер чытаюць

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць5

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Усе навіны →
Усе навіны

Далай-лама распавёў у сваёй кнізе, што ягоны пераемнік павінен нарадзіцца за межамі Кітая1

Гігін расказаў, што зменіцца практыка пакарання за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў13

У Тадэвуша Кандрусевіча значна пагоршаў стан здароўя4

«На пенсіі скажаце дзякуй». Як беларусы ўкладваюцца ў крыпту1

У Мінску збіраюцца будаваць першы аўтамабільны тунэль. Дзе ён будзе?4

Жыхарка Магілёва паабедала на 160 рублёў. Што яна ела?3

Гайдукевіч: Калі сабака схадзіў у туалет ў людным месцы, а гаспадар пайшоў далей — штраф мінімум 500 даляраў!13

З афіцыйнай біяграфіі Турчына на сайце Саўміна выдалілі інфармацыю пра невядомыя 5 гадоў яго жыцця ў 90-я10

Налёт на кватэру айцішніка: пагражаючы зброяй, патрабавалі крыптавалюту на мільярд рублёў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць5

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць