Але па словах прэс-сакратара кіраўніка Расіі Дзмітрыя Пяскова, Уладзімір Пуцін гатовы весці перамовы з Уладзімірам Зяленскім з улікам аспекту ягонай легітымнасці.

Уладзімір Пуцін гатовы весці перамовы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, заявіў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў. Разам з тым важна ўлічваць юрыдычныя аспекты, звязаныя з легітымнасцю Зяленскага на пасадзе кіраўніка ўкраінскай дзяржавы, указаў Пяскоў, адказваючы на пытанні журналістаў у аўторак, 18 лютага, піша Deutsche Welle.
«Пуцін сам неаднаразова казаў, што пры неабходнасці ён будзе гатовы весці перамовы і з Зяленскім. Разам з тым, юрыдычная фіксацыя дамоўленасцяў падлягае сур'ёзнаму абмеркаванню з улікам рэальнасці, якая гаворыць аб магчымасці аспрэчваць легітымнасць самога Зяленскага», — сказаў ён.
У той жа дзень у Саудаўскай Арабіі прайшла першая за доўгі час афіцыйная сустрэча прадстаўнікоў ЗША і Расіі. У ліку іншага кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін Марка Рубіа і Сяргей Лаўроў маюць намер абмеркаваць спыненне вайны РФ супраць Украіны. Украіна і Еўропа ў перамовах не ўдзельнічалі.
Каментары